Літаратура11

Ананімны аўтар. Сабака Крым. Верш

29 верасня расійская ракета знішчыла жылы дом ва ўкраінскім Дняпры і забіла цэлую сям'ю: бабулю, маці і дваіх дзяцей. Іх сабака Крым не хацеў сыходзіць з месца і выў на руінах. 

Сабака Крым чакае на руінах дома ва ўкраінскім горадзе Дняпро, пад якімі ляжаць яго забітыя гаспадары. Фота Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны

Адзін чалавек 
так баяўся смерці,
што рашыў прыхапіць з сабой
мільёны людзей, 
і сярод тых мільёнаў
аказаліся мы з табой.

Мы жылі і кахалі,
і раптам — глядзі! — 
у агні нязгасным гарым.

І пакуль дагараем,
побач з агнём
вые сабака Крым.

Мы жылі і кахалі,
людзі наўкол
заводзілі добрых сабак.

А адзін чалавек вар'яцеў, і ты
мне казаў: то нядобры знак.

А далёка на поўдні
дзеці раслі, 
а цяпер па-над поўднем дым.

І няма дзяцей, і па душах іх
вые сабака Крым.

Дагарай жа, каханы,
побач са мной,
дзе ж яшчэ табе дагараць?

І пакуль тваё цела гарыць,
я табе раскажу
пра Хельмаву падзь,
пра тое, як я
перастала маліцца…
перастала маліцца зусім,
бо малітвы няма
мацнейшай за тое,
як вые сабака Крым.

Адзін чалавек 
так баяўся смерці,
што рашыў прыхапіць з сабой
мільёны людзей,
але Час пераможа,
і вар'ят прайграе двубой.

Дагарацьма, каханы,
мы на баку
Часу й вольных Радзім,
на руінах якіх так невыносна
вые сабака Крым…

Каментары1

  • Аноним
    02.10.2022
    ну чаму Ананімны?
    гэта мой Мад.
    я адразу пазнала яго
    але імя яго канечне не ведаю
    ну вы ж не казаў)

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»4

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»4

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць