Мова11

На польскім Падляшшы з’явіліся турыстычныя буклеты па-беларуску

У Падляскім ваяводстве Польшчы з’явіліся турыстычныя буклеты на беларускай мове, выдадзеныя Маршалкоўскай управай. Ініцыятарам выдання стаў радны сейміка ваяводства Славамір Назарук, піша MOST.

Фота Ігара Палынскага

Тры каляровыя буклеты — «Падляскае няспешна», «Падляскае ў культурным тыглі», «Падляскае на ўік-энд» — расказваюць пра адметнасці Падляскага ваяводства: культурныя, турыстычныя, прыродныя.

— Ёсць тут мясцовыя беларусы, ёсць тыя, хто прыехаў з Беларусі. Прыйшлі да высновы, што трэба па-беларуску распавядаць пра турыстычныя атракцыі Падляшша, Беласточчыны. Выступіў з ініцыятывай, і атрымалася, — расказаў радны cейміка Падляшскага ваяводства Славамір Назарук.

Падобныя ўлёткі раней існавалі на іншых мовах, у тым ліку па-польску і па-руску. Пераклад на беларускую мову выканала беларуская пісьменніца з Падляшша Міра Лукша.

«Гэта не такая і вялікая справа», — запэўнівае Славамір Назарук. Але адметная асабіста для яго як для чалавека, які лічыць сябе беларусам.

— Гэта спосаб выйсці да беларускага асяродка. Вядома, раней на Падляшша прыязджала больш турыстаў з Беларусі. Зараз сітуацыя іншая, але ёсць шмат беларусаў, якія тут жывуць і працуюць. Ну і ёсць надзея, што гэта паслужыць лепшаму пазнанню рэгіёна: чалавек працуе, але трэба калісьці і адпачыць, пазнаёміцца з гісторыяй і культурай мясцовасці, дзе знаходзіцца. Таму і з’явілася ідэя.

Фота Ігара Палынскага

Славамір Назарук адзначыў, што ў будучыні, у залежнасці ад сітуацыі і магчымасцяў, будуць імкнуцца працягваць знаёміць беларусаў з Падляшшам на нацыянальнай мове.

Каментары1

  • Алеся
    12.09.2022
    У новай Беларуси краявиды яшчэ лепш угледзице. Неузабаве упэуницесь!

Цяпер чытаюць

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес12

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес

Усе навіны →
Усе навіны

Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў30

Манцёр ліній высокага напружання з Пружан расказаў пра пазітыўны вынік пяці гадоў без сэксу23

«Я проста ў жаху». Былая сяброўка — пра тую самую дзяўчыну, якая жыла прыгожае жыццё і якую абмяркоўваюць у інтэрнэце1

Эйсмант: Двух каталіцкіх святароў памілавалі па просьбе Папы Льва XIV8

Маладую маці з Ліды, якая толькі што нарадзіла, асудзілі за палітыку9

У Светлагорску ў нелегальнай стаматалагічнай клініцы пацыентам лячылі здаровыя зубы3

Новыя нямецкія дроны-акулы будуць бараніць Балтыйскае мора ад дыверсій

Беларусь вызваліла 31 украінца5

«Яшчэ некалькі дзён таму збіралі грыбы». Пінск і Брэст накрыў моцны снегапад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес12

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць