Кіно

Што паглядзець. «Тэгеран» — папулярны шпіёнскі серыял, які вы маглі прапусціць

У маі стрымінгавы сервіс Apple TV+ прадставіў другі сезон хітовага ізраільскага серыяла «Тэгеран». Да драйву, напружанасці і інтрыг, якімі адзначалася першая частка шоу, дададзім удзел у новым сезоне васьмікратнай намінанткі на «Оскар» Глен Клоўз. Што атрымалася ў выніку?

Кадр з серыяла: Apple TV+ via AP

Самалёт, які ляціць з Катара, выпадкова (ці не) садзіцца ў Тэгеране, і з яго сыходзіць дзяўчына. Яе імя — Тамар, і гэта агентка ізраільскага «Масада», якая мае місію абясшкодзіць ядзерны рэактар і спрыяць абясшкоджанню СПА Ірана. Тамар маладая і не надта вопытная, і хутка за ёй пачынае сачыць іранскі спецслужбіст Фараз, які пакінуў хворую жонку, каб злавіць шпіёнку.

Вам можа падацца крыху павольным развіццё падзей у першым сезоне. Пачатак серыяла імклівы, але далей сюжэт ператвараецца ў гульню ў ката і мыш на фоне росту напружанасці паміж «Масадам» і Іранам. Вы не пабачыце ў серыяле дакладнага вырашэння гэтага суперніцтва, але ці не так усё працуе ў рэальным свеце?

Персанажы серыяла, тым не менш, добра прапісаныя, а Тамар — дастаткова цікавая гераіня, каб перажываць за яе на працягу серый. Маладая агентка, як і Фараз, перажывае супрацьстаянне паміж следаваннем за сэрцам і сваёй місіяй.

Прагляд шпіёнскага трылера можа пайсці па двух шляхах. З аднаго боку, сюжэт можа быць напружаным, і вы ўвесь час будзеце кусаць пазногці. Або можна закочваць вочы, крычаць на тэлевізар і здзіўляцца, як героі могуць быць такімі дурнымі.

З «Тэгеранам» цяжка вызначыць, да якой катэгорыі ён належыць. У першым сезоне шоу былі моманты як першага, так і другога тыпаў, у другім сезоне яны захоўваюцца і выглядаюць яшчэ ярчэйшымі. Тут хапае як напружаных эпізодаў, так і момантаў, калі Тамар і яе група паводзяць сябе настолькі неразумна, што дзіўна, што іх не забілі.

У выніку мы атрымліваем захапляльны, прыцягальны, расчаравальны і раздражняльны серыял, які нібыта ідзе па канаце ўвесь час, але пры гэтым кантралюе ўсё гэта і застаецца цікавым і вартым прагляду. Другі сезон серыяла лічаць крокам назад у параўнанні з першым, але і тут ёсць дастаткова фактараў, якія робяць «Тэгеран» цікавым для прагляду.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,5/10

Rotten Tomatoes — 94% (1 сезон), 80% (2 сезон)

«Вельмі дзіўныя справы» на мільёны. Чаму варта паглядзець новы сезон самага рэйтынгавага шоу Netflix у гісторыі?

Што паглядзець. «Усё паўсюль і адразу» — таленавітая і вясёлая фантастыка

Каментары

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць