Грамадства22

МЗС Беларусі: У Мікулішках не зарэгістравана вайсковых пахаванняў

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі сёння быў выкліканы ў беларускае МЗС. Падставай стала названая «нематываваная занепакоенасць польскага боку сітуацыяй з месцам паблізу вёскі Мікулішкі Ашмянскага раёна». У МЗС здзіўляюцца, чаму яно называецца ў польскіх СМІ «брацкай магілай польскіх жаўнераў» і далей выкладаюць афіцыйны погляд рэжыму, якое мусіць быць стаўленне да гістарычнай памяці і называючы тое, што зрабілі з пахаваннямі ў Мікулішках «не толькі дзяржаўнай палітыкай, але і хрысціянскім, чалавечым падыходам саміх беларусаў».

Вайцяхоўскаму паведамілі, што

«па інфармацыі мясцовых органаў улады, на тэрыторыі дадзенага населенага пункта вайсковых пахаванняў і пахаванняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана».

Законнасць правядзення «работ па ўладкаванні тэрыторыі» пацверджаная, паводле сцвярджэння МЗС, такім аўтарытэтным у справах захавання гістарычнай памяці органам, як Генеральная пракуратура і «грунтуецца на атрыманні звестак аб адсутнасці чалавечых парэшткаў і іншых фактараў, якія б таму перашкаджалі».

Рэспубліка Беларусь, маўляў, «з асаблівым трымценнем ставіцца да ўсіх пахаванняў, размешчаных на нашай зямлі» і

такое абыходжанне з імі, маўляў, «не толькі дзяржаўная палітыка, але і хрысціянскі, чалавечы падыход саміх беларусаў».

Пасля таго Міністэрства пераводзіць стрэлкі на Польшчу, дзе, маўляў, «толькі ў бягучым годзе зафіксавана каля 30 актаў вандалізму ў дачыненні да помнікаў людзям, якія аддалі свае жыцці за яе вызваленне ад фашызму». І ўвогуле за апошнія 25 гадоў у Польшчы быў 561 савецкі помнік, а цяпер іх засталося менш за 100.

У сувязі з гэтым МЗС «заклікае польскі бок да паважлівых адносін да нашых законаў, у тым ліку ў такіх адчувальных пытаннях, як захаванне гістарычнай памяці». І нагадвае пра тое, што на такія рэжымы, які цяпер усталяваўся ў Беларусі, неяк уздзейнічаць бесперспектыўна.

Чытайце таксама:

МЗС Польшчы: Знішчэнне вайсковых пахаванняў не зменіць гісторыі

Кіраўнік польскай дыпмісіі ў Беларусі наведаў зруйнаваныя пахаванні ў Мікулішках

Хто пахаваны пад Мікулішкамі, дзе беларускія ўлады разбурылі могілкі жаўнераў АК

Зраўнялі з зямлёй магілы жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках на Ашмяншчыне

Каментары2

  • American
    07.07.2022
    Для лукашенковского МЗС : памятники совецкой эпохи и места захоронения людей  абсолютно разные вещи. Вы же не станете утверждать что под каждым памятником ленину лежит гражданин крупский? В Минске немецкие кладбища сравняли с землей да так что останки людей наружу повылазили. дикие нравы у руского мира и никаких норм морали...
  • гердзень
    08.07.2022
    дзіўна, хочуць наладзіць адносіны з захадам, а працягваюць далей @ць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць