Грамадства

«Хрэнін ужо наляпляе на карту «Точку-У». BYPOL патлумачыў, чаму ракетныя ўдары Украіны па Беларусі — хлусня

2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Лукашэнка заявіў пра тое, што УСУ нанеслі ўдар па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Беларусі. Нібыта атака была адбітая: усе ракеты перахопленыя супрацьпаветранымі комплексамі «Панцыр». BYPOL тлумачыць, што ў гэтым расповедзе не сыходзіцца.

У цяперашні час ва Украіне сродкам, здольным абстраляць аб'екты ў Беларусі і пры гэтым не быць знішчаным, з'яўляецца аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Точка-У», распавядае BYPOL.

«Пакінем у спакоі наяўнасць логікі ў паводзінах, што прыпісваюцца Украіне. Яе проста няма. Разгледзім прызначэнне і характарыстыкі зенітнага ракетна-гарматнага комплексу (ЗРГК) «Панцыр-С1».

Па-першае, гэты комплекс з'яўляецца сродкам блізкага дзеяння і працуе на малых і гранічна малых вышынях. Ён не прызначаны для «працы» па цэлях з балістычнай траекторыяй палёту такіх, як ракета комплексу «Точка-У».

Па-другое, ЗРГК «Панцыр-С1» працуе па цэлях, хуткасць якіх не большая за 1000 м/с. Хуткасць жа палёту ракеты комплексу «Точка-У» пераўзыходзіць гэты паказчык і складае 1100 м/с.

Па-трэцяе, далёкасць дзеяння «Панцыра-С1» па паветраных цэлях складае 20 км ракетамі і ўсяго толькі 4 кіламетры гарматным узбраеннем.

Комплекс «Панцыр-С1» выстаўляецца непасрэдна паблізу аб'екта, які ён ахоўвае. Эфектыўная плошча рассейвання ракет «Точка-У» ў дзесяць разоў меншая за плошчу рассейвання стандартных для «Панцыр-С1» цэляў, а гэта значыць, далёкасць дзеяння комплексу для такой цэлі будзе значна меншай, чым заяўлена.

То-бок «Панцыр» наўрад ці б адолеў задачу. Але і гэта не ўсё. 

Што азначае, што ракета была перахопленая? «Перахапіць» азначае прымусіць здэтанаваць яе баявую частку высока ў паветры. Асноўны тып баявой часткі ракеты «Точка-У» — аскепкава-фугасны. У ёй 162 кг сумесі гексагену і трацілу і 14500 паражальных элементаў.

То-бок, многія людзі павінны былі бачыць, а яшчэ большая колькасць чуць падрыў 162 кг трацілу ў паветры на дзясяткі кіламетраў вакол. Рэшткі ракет павінны былі разляцецца па шырокай плошчы, зваліцца на падворкі і гаспадаркі, іншыя месцы.

Аднак не было ніякіх звестак аб паветраных выбухах. Няма відэа, няма аскепкаў і частак ракет. 

Байполаўцы пішуць, што не сумняваюцца, што «выканаўцы трызнення дыктатара схапіліся за галовы падчас гэтага спічу і ў цяперашні час актыўна ўзяліся за стварэнне «доказаў» і ўжо ўпотай разбіраюць ракету комплексу «Точка-У» у 465 ракетнай брыгадзе (Асіповічы) або на арсенале, а грамадзянін Хрэнін займаецца аплікацыяй — наляпляе на карту выявы комплексу «Точка-У» з паднятымі ў баявое становішча ракетамі».

«Тое, што Лукашэнка адкрыта хлусіць, гэта ўжо і так усім даўно ясна! Пытанне цяпер у адным! Навошта ён гэта робіць!?» — задаюцца пытаннем байполаўцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана13

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць