Грамадства

Качанава: Жанчына ў 2020 годзе аўтамат у рукі не ўзяла б

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў інтэрв'ю АНТ закранула пытанне жанчын у палітыцы і на кіраўнічых пасадах. Яна, натуральна, толькі за гэта, але бачыць і абмежаванні. «Некаторыя жанчыны», якія займаюць высокія пасады ў Еўрасаюзе, на яе думку, выглядаюць «часам смешна», бо яны яўна не змаглі б паводзіць сябе ў 2020 годзе так, як дзейнічаў Аляксандр Лукашэнка. 

Качанава сказала:

«Я гляджу на некаторых жанчын, якія займаюць дастаткова высокія пасады ў Еўрасаюзе. Не трэба выглядаць часам смешна. Таму, што мы ж разумеем, што ў той сітуацыі (у жніўні 2020 года), вытрымала б жанчына, як вытрымаў наш прэзідэнт? Напэўна, не. Тады, калі чалавек бярэ аўтамат у рукі і ідзе абараняць сваю краіну, і за ім ідуць сілавыя структуры — гэта абсалютна іншая гісторыя.

Жанчыны павінны рабіць усё, што ім прызначана лёсам. Там, дзе яны могуць рэалізаваць сябе, разумеючы свае ўнутраныя магчымасці».

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на санкцыі, расіянам сталі выдаваць больш шэнгенскіх віз9

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве2

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць