Грамадства

Пасол у Швецыі не супраць змены назвы Беларусі ў нарвежскай мове, якую прабіла Ціханоўская

Беларускі пасол у Швецыі Дзмітрый Мірончык у інтэрв'ю нарвежскаму тэлеканалу TV2 пракаментаваў рашэнне Нарвегіі змяніць афіцыйную назву Беларусі з Hviterussland (даслоўна: Белая Расія) на Belarus, напісана на сайце пасольства.

Пасол адзначыў, што нормы нарвежскай мовы могуць вызначаць толькі самі нарвежцы.

«Хоць нам, безумоўна, прыемна, што цяпер назва нашай краіны на нарвежскай мове бліжэйшая па напісанні і гучанні да арыгінала».

«Што да палітычных матываў афіцыйнага Осла, то час усё расставіць на свае месцы. Вельмі хутка пра іх забудуць, хутчэй за ўсё, нават палічаць патрэбным не ўспамінаць.

А вось правільную назву нашай краіны цяпер будзе ведаць кожны нарвежац. І гэта галоўнае», — дадаў Мірончык.

Пастанова аб новай практыцы наймення нарвежцамі Беларусі была прынятая пасля таго, як міністр замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд і прэм'ер-міністр Ёнас Гар Стэрэ сустрэліся са Святланай Ціханоўскай.

Чытайце таксама:

Нарвегія стане Беларусь называць Беларуссю, а не «Белай Расіяй»

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць