Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Запечаная рыба з маладой бульбай — просты рэцэпт, а які вынік

Час маладой бульбы блізка! Прапануем запекчы з ёй рыбу і прыправіць гэта ўсё вяленымі таматамі і лімонамі — выйдзе прыгожая страва, якую не сорамна і гасцям падаць.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць запечаную рыбу з маладой бульбай, вам спатрэбіцца:

  • 750 грамаў маладой бульбы,
  • 1 невялікі лімон, нарэзаны на кружочкі,
  • 1 сталовая лыжка насення кмену,
  • 280 грамаў вяленых таматаў у алеі,
  • чвэрць чайнай лыжкі цукру,
  • 2 цэлыя рыбіны (прыкладна 400 грамаў) такіх відаў, як сібас ці марская фарэль (рыбу не забудзьце пачысціць),
  • пучок свежай пятрушкі,
  • да гэтай стравы добра пасуе такая трава, як чабор лімоннаводарны
  • марская соль і свежамолаты чорны перац
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  2. Варыце бульбу ў вялікай каструлі. Зліце ваду і дайце бульбе трохі захалонуць, потым нарэжце яе ўздоўж лустачкамі прыкладна па 5 міліметраў у таўшчыню.
  3. Засцяліце вялікую форму паперай для выпякання і выкладзіце туды бульбу. Дадайце туды лімон і насенне кмену, перамяшайце. Дробна нарэжце вяленыя таматы, змяшайце іх з бульбай, прыпраўце 3 сталовымі ложкамі алею, у якім былі таматы. Запраўце соллю, перцам і цукрам, добра перамяшайце.
  4. Прыпраўце рыбу соллю і перцам знутры і звонку, парэжце травы і пакладзіце іх у бруха рыб. Пакладзіце рыбу на бульбу і паліце яе рэшткамі алею ад таматаў.
  5. Выпякайце 25—30 хвілін або пакуль рыба не прыгатуецца і бульба не падсмажыцца. Дастаньце з духоўкі і падавайце.

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя3

Фэйсбук-старонку Міколы Статкевіча прызналі «экстрэмісцкай»2

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю6

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць