Здароўе

Сем папулярных міфаў пра кляшчоў

Ад вясны да восені доўжыцца сезон кляшчоў, і гэтага дабра ў нашых краях, на жаль, усё больш. Існуе шмат міфаў пра гэтых паразітаў: кажуць, што іх адпужвае яркае адзенне ці што яны падаюць на нас з дрэў. Вось як усё выглядае на самой справе.

Фота: Wikimedia Commons

Міф 1. Яркае адзенне адпужвае кляшчоў

Гэта няпраўда, бо кляшчы цалкам сляпыя. Тым не менш, светлае адзенне сапраўды дапаможа знізіць шкоду ад гэтых паразітаў, бо на ім іх нашмат лягчэй заўважыць і стрэсці, чым на цёмным адзенні.

Даўжыня адзення таксама важная, бо чым больш мы прыкрываем цела, тым больш цяжка будзе кляшчу дабрацца да скуры. Таксама для абароны ад паразітаў можна выкарыстоўваць хімічныя рэпеленты і прылады, што адпужваюць кляшчэй з дапамогай ультрагуку.

Але ўсё гэта — не гарантыя бяспекі, а толькі спосаб знізіць рызыку. Калі вяртаецеся дахаты, асабліва з месца, дзе можа быць шмат кляшчоў (з густага, зарослага лесу ці парку), прыміце душ, агледзьце ўсё цела і адпраўце ў пральную машыну адзенне, у якім былі.

Міф 2. Трэба нечым змазаць кляшча, тады ён сам вылезе

Гэта адзін з самых небяспечных міфаў пра кляшчоў. Калі гэтага паразіта абмазаць тлушчам, расціснуць ці падпаліць, ён выпускае ў арганізм ахвяры сліну, у якой могуць быць шкодныя мікробы.

Каб бяспечна выдаліць кляшча, трэба выкарыстоўваць спецыяльныя прылады. Гэта можа быць спецыяльны набор з вадкасцю для замарожвання кляшчоў або звычайны пінцэт ці сціскач. Таксама не забудзьце прадэзінфікаваць рукі і месца ўкусу.

Міф 3. Кляшчы жывуць у кронах дрэў і падаюць на нас зверху

Шмат хто лічыць, што шыракаполы капялюш можа абараніць ад кляшчоў, але гэта не так. Гэтыя паразіты сядзяць на траве і ў кустоўі, і свой шлях да цела патэнцыйнай ахвяры яны пачынаюць знізу.

Міф 4. Кляшчы жывуць толькі ў лясах

На самой справе гэтых паразітаў можна сустрэць на лугах, у кустах і зарасніках, усё часцей з імі сутыкаюцца ў гарадскіх парках і на прысядзібных участках. Калі і вы знойдзеце ў сваім садзе гэтых няпрошаных гасцей, варта апырскаць сад спецыяльнымі прэпаратамі супраць іх.

Міф 5. Галоўны гаспадар кляшчоў — чалавек

Гэта не так, бо кляшчы харчуюцца кроўю розных хрыбетных. Часцей за ўсё, яны сядаюць на лясных жывёл, напрыклад, птушак і вавёрак, і звяртаюць увагу на людзей толькі тады, калі ім не хапае больш звыклых крыніц харчавання. Таксама гэтыя паразіты часта нападаюць на сабак — каб абараніць свайго ўлюбёнца, апранайце на яго падчас шпацыраў спецыяльны супрацьклешчавы ашыйнік або выкарыстоўвайце адпаведныя спрэі, шампуні ці кроплі ад кляшчоў.

Міф 6. Калі пасля ўкусу ў вас не ўтварыўся чырвоны круг, значыць, клешч нас нічым не заразіў

Эрытэма — характэрны сімптом хваробы Лайма, якую перадаюць кляшчы, але ж яна прысутнічае не заўсёды. Больш за тое, кляшчы пераносяць і іншыя хваробы, напрыклад, клешчавы энцэфаліт. Таму, калі вы хочаце дакладна праверыць, ці не пакінуў вам клешч нейкую з гэтых хваробаў, лепей за ўсё здаць кляшча на праверку.

Міф 7. Кляшчы найбольш актыўныя летам

І гэта няпраўда. Першы пік актыўнасці кляшчоў прыходзіцца на май-чэрвень, а другі — жнівень-верасень. Яны не пераносяць прамых сонечных прамянёў і не любяць сухой паверхні таму на піку лета іх сустракаецца менш.

Чытайце таксама:

Эксперт: Камары, мухі і кляшчы не пераносяць COVID-19

Каментары

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць