Грамадства

У Мінску зноў затрымалі жанчыну, якая пасля адбыцця сутак прыйшла ў міліцыю па тэлефон

52-гадовая Святлана Гацко адсядзела агулам больш за 100 сутак. Апошні раз яна правяла 25 сутак у турме №4 Магілёва. Сёння, 14 красавіка, яна пайшла забіраць свой тэлефон у РУУС Заводскага раёна сталіцы, але адтуль так і не выйшла. Блізкія Святланы патэлефанавалі ў аддзяленне і там ім адказалі, што жанчына нібыта прыйшла ў РУУС і «папрасіла, каб яе забралі на Акрэсціна». Крыху пазней адбыўся суд — Святлане выпісалі 15 сутак, піша Zerkalo.io.

Фота: august2020.info

Святлане Гацко 52 гады. З іх 33 жанчына адпрацавала на чыгуначнай станцыі «Шабаны». Кажа, да 9 жніўня не цікавілася палітыкай, але падзеі, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў, змянілі яе жыццё.

Першы раз яе затрымалі 8 лістапада 2020 года падчас нядзельнага маршу ў Мінску. У сваім інтэрв'ю для праекта «Жнівень 2020» жанчына распавядала, што ў той дзень яна проста хацела сустрэцца ў цэнтры горада з сынам. Але яе ўсё роўна прызналі вінаватай і далі 10 сутак. Пакаранне яна адбывала ў Жодзіне. Падчас свайго арышту яна цяжка перахварэла на кавід.

Пазней былі і іншыя затрыманні, у маі і ліпені 2021 года. Адзін раз забралі з пад'езда яе дома разам з маленькім унукам. Другі раз у сілавікоў былі прэтэнзіі з нагоды допісу Святланы у сацсетках, калі яна віншавала Марыю Калеснікаву.

Апошні раз Святлана атрымала 25 дзён на пачатку сакавіка. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, жанчыну забралі разам з актывісткай Галінай Лагацкай — яны развешвалі ўлёткі «Не вайне».

Сваякі ж кажуць: у пратаколе было пазначана, што жанчыны нібыта прыйшлі да прахадной МАЗа позна ўвечары і зладзілі мітынг, крычалі за плот рабочым «Жыве Беларусь».

— Вядома, гэта няпраўда, — тлумачыць сваячка мінчанкі. — Наогул, у яе доўгая гісторыя арыштаў. У агульнай складанасці яна адсядзела ўжо амаль 100 сутак.

З апошніх сутак Святлана выйшла 31 сакавіка. Але на волі правяла толькі два тыдні. Сёння яна адправілася ў Заводскае РУУС па тэлефон, які ў яе забралі, і адтуль ужо не выйшла.

— Яна аплаціла свае 25 сутак (выдаткі на ўтрыманне) і пайшла ў РУУС, — кажа сваячка. — Адтуль ужо не выйшла. Я патэлефанавала ў міліцыю, а там адказалі, што Святлана нібыта сама папрасіла, каб яе забралі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Вядома, што жанчына атрымала яшчэ 15 сутак. За што канкрэтна, інфармацыі няма.

З-за шматлікіх «адміністратывак» Святлану звольнілі з чыгункі. Яна працавала прыёмасдатчыкам грузу і багажу.

— Амаль 8 месяцаў судзілася, каб яе аднавілі, — кажа сваячка Святланы. — Арышты палічылі прагуламі, хоць указ аб гэтым выйшаў пазней. Там усе паказанні былі падробленыя. Дайшла да Вярхоўнага суда, але ўсё безвынікова. Вось ужо год яна шукае працу, але яе нікуды не бяруць.

«Ахоўнікі бачылі, як я трасуся ад холаду, і смяяліся». Жанчына, якая адбыла суткі ў Магілёве, расказала пра ўмовы там

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць