«Калі вы ўвязалі нас у гэта» — Лукашэнка заявіў, што не можа быць перамоваў па Украіне без удзелу Беларусі
На пасяджэнні Рады бяспекі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не можа быць перамоваў паміж Расіяй і Украінай без удзелу Беларусі.

«Пры гэтым я хачу ўпершыню абазначыць нашу пазіцыю, якая даведзеная да міністра замежных спраў, і даручана МЗС яе рэалізаваць. Не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі, калі вы ўвязалі нас у гэта, перадусім заходнія краіны, там на гэтых перамовах, натуральна, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі.
Мы зыходзім не з таго, што нас у адзін кошык пагрузілі з Расіяй, не, мы зыходзім з таго, што гэта вайна за плотам нашай краіны, і яна сур'ёзным чынам уплывае на сітуацыю ў Беларусі.
Таму ніякіх сепаратных за спінай Беларусі дамоўленасцяў быць не можа, і я абсалютна перакананы і ведаю, што Расія такую пазіцыю разумее. І ў гэтым нічога кепскага няма, але гэта будзе супярэчыць задуме Захада, і гэта не значыць, што мы павінны танцаваць пад дудку Захада», — сказаў сёння Лукашэнка.
Якая менавіта пазіцыя Беларусі павінна быць агучаная, Лукашэнка не сказаў.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары