Вайна

На Чарнобыльскай АЭС, захопленай расійскімі вайскоўцамі, удалося часткова замяніць персанал

На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, захопленай расійскімі вайскоўцамі, удалося правесці ратацыю персаналу, які знаходзіўся ў закладніках з першага дня вайны, піша «Украінская праўда».

Фота: Вікіпедыя

«Нам сапраўды ўдалося замяніць тую змену, якая апынулася ў першы дзень маштабнага ўварвання, 24 лютага, на Чарнобыльскай АЭС. 26 дзён усе работнікі станцыі знаходзіліся там у закладніках. Нам удалося часткова замяніць людзей, каб яны вярнуліся ў свае сем'і, — расказаў падчас тэлемарафону кіраўнік Славуціча Юрый Фамічоў. —

Мы знайшлі добраахвотнікаў — яны сапраўдныя героі, як і тыя, хто быў там у гэты час. Але гэта ўжо ўсвядомленае рашэнне людзей: паехаць на Чарнобыльскую АЭС, разумеючы, што гэта можа быць надоўга.

Мы вядзем пастаянны дыялог, каб рабіць ратацыю часцей. Каб гэта было не 20 дзён, а хаця б удвая менш. Аб паўнавартасным аднаўленні сістэмы працы і замены персаналу пакуль гаворка не ідзе, але пра больш частую ратацыю перамовы працягваюцца».

Перыядычна ёсць сувязь па стацыянарных тэлефонах з тымі, хто знаходзіцца на ЧАЭС. На станцыі ёсць запас прадуктаў, завезеных яшчэ да вайны, сказаў Фамічоў.

Расійскія вайскоўцы захапілі Чарнобыльскую атамную электрастанцыю ў першы дзень вайны, 24 лютага. Персанал стаў закладнікам, таму што расейцы не давалі правесці ратацыю, а стомленасць работнікаў пагражае бяспецы на закансерваванай ЧАЭС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

«Ідзём насустрач патрабаванням эстэтаў». Падобныя да пахавальных вянкоў аркі, якія абурылі гродзенцаў, прыбяруць з цэнтра горада2

Махляры стварылі клон часопіса БДУ і зараблялі на публікацыях у ім1

Ёсць першыя трыццаць градусаў у гэтым годзе

Фонд Талая зрабіў для ваеннага помніка ў Маскве сплаў з манет і прадметаў «СВА»6

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

У Расіі прадавачка скрала латарэйных білетаў на 5,5 тысяч даляраў. Які вынік?2

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны4

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй6

Польскія візавыя цэнтры запусцілі мабільны дадатак для падачы заявы на візу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць