Свет

«Яны здохнуць, а мы ў рай!» З’явілася відэа з расійскім вайскоўцам на фоне залпавага агню

У інтэрнэце з’явілася кароткае, але ўражваючае відэа з расійскім вайскоўцам, які пасміхаецца і грымаснічае на фоне ўстановак залпавага агню, якія страляюць па Марыупалі.

На грудзях у вайскоўца шыльда са словамі Пуціна «Яны здохнуць, а мы ў рай!»

Гэтыя словы Пуцін прамовіў 18 кастрычніка 2018 года на Валдаі. Там ён тлумачыў свае словы аб гатоўнасці прымяніць ядзерную зброю. Пуцін сказаў, што Расія зробіць гэта толькі пасля таго, як пераканаецца, што патэнцыйны агрэсар наносіць удар. 

Пуцін тады растлумачыў: сутнасць ядзернай дактрыны Расіі нібыта ў тым, што «агрэсар павінен ведаць: адплата непазбежная, усё роўна ён будзе знішчаны».

«А мы як ахвяра агрэсіі, мы як мучанікі трапім у рай, а яны проста здохнуць», — сказаў Пуцін. 

Больш навінаў па тэме чытайце ў нашым АНЛАЙНЕ 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

На дзяржаўным тэлебачанні анансавалі фільм пра грамадзяніна Літвы, асуджанага на 15 гадоў за шпіянаж

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Уроцлаве2

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць