Грамадства

У Лондане адкрылі мемарыял ахвярам беларускіх пратэстаў 

У нядзелю, 6 лютага, у Лондане ля беларускай грэка-каталіцкай царквы святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа у прысутнасці вялікай грамады суайчыннікаў быў асвечаны мемарыял у гонар загінулых у Беларусі падчас падаўлення пратэстаў у 2020—2021 гадах. Першапачаткова гэты мемарыял знаходзіўся насупраць беларускай амбасады ў Лондане, а цяпер ён будзе знаходзіцца на тэрыторыі беларускага культурна-рэлігійнага цэнтра.

На адкрыцці мемарыяла старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) Мікола Пачкаеў сказаў, што нашы суайчыннікі традыцыйна збіраліся ля крыжоў-галгофаў, каб ушанаваць памяць тых, да чыіх магілаў яны не маглі прыйсці. Памяць пра тых, хто загінуў за Бацькаўшчыну, падтрымлівае ўсіх нас цяпер. У 2020 годзе людзі ў Беларусі выйшлі на вуліцы не за пэўны гепалітычны выбар, не за Захад ці Усход, нават не за нейкі канкрэтны палітычны выбар. Яны выйшлі з патрабаваннем права на выбар, за справядлівасць і супраць махлярства.

Пачкаеў заўважыў, што гэтыя памкненні адпавядаюць і хрысціянскаму ідэалу, бо, як кажа Пісанне: «Вы купленыя дарагою цаною: не рабецеся рабамі людзей» (1 Кар. 7:23). Нашы суайчыннікі ў 2020 годзе выйшлі за свае натуральныя правы, бо чалавек нараджаецца свабодным.

Айцец Сяргей Стасевіч заклікаў прысутных не страчваць надзеі, дапамагаць не толькі суайчыннікам у Беларусі, а гуртавацца і клапаціцца пра беларускае жыццё ў дыяспары. Прыкладам гэтаму ён назваў беларускі асяродак у паўночным Лондане, створаны ў 1948 годзе, дзе святары і вернікі маліліся аб лепшай долі для нашага народа цягам дзясяцігоддзяў камунізму, канца якому тады не было бачна.

Побач з беларускай царквой у Лондане плануецца ўзвядзенне помніка ўсім, хто загінуў за Беларусь цягам гісторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць