Культура55

Саюз мастакоў адхрысціўся ад скульптурнай кампазіцыі у Брэсце

Нагадаем, што на шыльдах помніка спецыялісты налічылі прыкладна 75 арфаграфічных памылак.

Беларускі саюз мастакоў не мае дачынення да вырабу адкрытай у Брэсце скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай гісторыі горада, заявіў у інтэрв’ю БелаПАН першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Рыгор Сітніца.

Разам з тым на прэс‑канферэнцыі 15 ліпеня ў Брэсце старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышанкаў паведаміў, што фігуры «адліваюць у Мінску на ліцейным двары саюза мастакоў і скульптараў Рэспублікі Беларусь», пра што праінфармавалі СМІ.

Помнік быў адкрыты 25 ліпеня ў рамках святкавання 990‑годдзя Брэста. Гэта трох’ярусны манумент з граніту і бронзы. На ніжнім ярусе размешчана 12 бронзавых шыльдаў. Яны ўтвораць сімвалічны гадзіннік, які нібыта адмярае ход часу. На шыльдах коратка апісаныя найбольш значныя падзеі з 990‑гадовай гісторыі горада. Вышэй размешчаны шэсць бронзавых фігур: тры гістарычныя — Вітаўт, Радзівіл Чорны і князь уладзіміра‑валынскі Уладзімір Васількавіч і тры зборныя выявы — маці, салдата і летапісца. Над імі ўзвышаецца фігура анёла‑захавальніка горада. Скульптурная кампазіцыя распрацавана брэсцкім скульптарам Аляксеем Паўлючуком.

Як паведамлялася раней, на шыльдах помніка спецыялісты налічылі 75 арфаграфічных памылак.

Яны былі выяўленыя ў надпісах да адкрыцця скульптурнай кампазіцыі. Падчас прыёму аб’екта дзяржаўная камісія зафіксавала гэтыя памылкі.

Як сказаў БелаПАН начальнік вытворчасці ТАА «Ліцейны двор» (вёска Узляны, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) Яраслаў Парахневіч, фігуры і шыльды для помніка адлітыя на іх прадпрыемстве.

«У тэксты шыльдаў, дзе былі выяўлены памылкі, вырашана найбліжэйшым часам унесці адпаведныя змены, — сказаў ён. — Разам з тым я хачу звярнуць увагу на тое, што наша прадпрыемства адліло шыльды ў адпаведнасці з тэкстамі, якія даў заказчык».

БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць18

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць18

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць