Улада

«Застанецца гэтая аўтарытарная Канстытуцыя, аб якой любы прэзідэнт будзе марыць». Лукашэнка патлумачыў, чаму трэба ісці на рэферэндум

Новая Канстытуцыя неабходная, каб уберагчы Беларусь ад змены палітычнага курсу і паглынання Польшчай, а таксама каб нашы дзеці не былі парабкамі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці.

— Рэферэндум не пад Лукашэнку. Зразумейце вы нарэшце: не прагаласуюць людзі за змену Канстытуцыі, застанецца гэтая аўтарытарная Канстытуцыя — аб гэтай Канстытуцыі не толькі Лукашэнка, любы прэзідэнт будзе марыць.

Паводле дзейнай Канстытуцыі, канстатаваў Лукашэнка, паўнамоцтвы ў прэзідэнта вялізныя, але на яго «загрузілі ўсё».

— Можа гэта і правільна, але адзін чалавек не можа ўсё гэта цягнуць на плячах чвэрць стагоддзя. Ну і потым, вы ж не можаце сказаць, які прэзідэнт будзе пасля Лукашэнкі. Так, Лукашэнка не святы, а калі здраднік прыйдзе? Цяпер жа гаваркіх шмат, — адзначыў ён.

Здраднік чаму ці каму, Лукашэнка не ўдакладніў. Але перспектывы ён намаляваў трывожныя. Паводле яго слоў, «бандыты» наабяцаюць, прыйдуць да ўлады, а потым «падзеляць на кавалкі ўласнасць, якую мы бераглі як зрэнку вока».

— Вы хочаце, каб бандыты прыйшлі да эканамічнай улады? Каб у іх у руках аказалася ўласнасць?

Наступствы, паводле Лукашэнкі, могуць быць жахлівымі: «Тады праз пяць гадоў чакайце змену і палітычнага курсу».

Лукашэнка зноў успомніў часы, калі ўсе ў лапцях хадзілі і заявіў, што не хоча, каб «дзеці былі парабкамі», таму што краіна ўжо прайшла той шлях, «калі з-пад бізуна не выходзілі, калі бегалі ў лапцях і працавалі на ўсіх».

Паводле Лукашэнкі, Канстытуцыю цяпер дашліфоўваюць і прадставяць канчатковы варыянт. І зрабіў нечаканае падсумоўванне.

— Прагаласуеце — будзе новая Канстытуцыя. Небяспекі і насцярожанасці свае я выказаў. Я не хачу, каб тут была Рэч Паспалітая, як нашы суседзі кажуць, ад «мора да мора». Яны жадаюць усю Беларусь у склад Польшчы. Не будзе гэтага. Гэта наша краіна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба26

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання13

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць