Грамадства

У Віцебску транспартнага інспектара затрымалі на трое сутак за налепку на аўто — яе там пакінуў нядобразычлівец

22 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да 39-гадовага супрацоўніка транспартнай інспекцыі Юрыя Шылько. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — пікетаванні. Інспектара затрымалі падчас нясення службы — трое сутак ён правёў за кратамі. Прычынай затрымання стала пратэставая налепка на бамперы ягонага аўто. На судзе Юрый Шылько заявіў, што гэта была правакацыя… Піша віцебская «Вясна». 

Справу інспектара разбіраў суддзя Уладзімір Царыкаў.

Паводле пратакола, супрацоўнік інспекцыі Юрый Шылько 30 верасня «ўзяў удзел у масавым мерапрыемстве — пікетаванні, без адпаведнага дазволу адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска, што выявілася ў дэманстрацыі для няпэўнага кола асобаў выявы «сэрца, кулака і двух пальцаў рукі, накіраваных угору» на заднім бамперы аўтамабіля, які належыць яму — з мэтай публічнага выказвання сваіх поглядаў на падзеі грамадска-палітычнага жыцця».

На судзе Шылько заявіў, што падчас нясення службы яму патэлефанаваў супрацоўнік стаянкі і паведаміў, што на ягонай машыне пашкоджанае кола, прасіў пад'ехаць. Калі ён прыехаў на стаянку на вуліцы Панкова, яго там чакаў супрацоўнік міліцыі, які папрасіў праехаць у Кастрычніцкі РАУС. Паводле словаў Шылько, ён нават не здагадваўся, навошта яго выклікаюць. Толькі прыехаўшы ў аддзяленне, зразумеў, у чым справа.

«Падышоў оперупаўнаважаны і кажа: а што гэта вы ўдзельнічаеце ў масавых мерапрыемствах, выказваеце сваю пазіцыю? Я кажу: якія яшчэ масавыя мерапрыемствы? У мяне яшчэ працоўны дзень. Якая пазіцыя? Якія масавыя мерапрыемствы? І ён падвёў мяне да задняй часткі бампера…» — успамінае інспектар.

У Кастрычніцкім РАУСе мужчыну затрымалі. У машыне быў праведзены ператрус. Паводле словаў абвінавачанага — без панятых, што, на ягоную думку, было грубым парушэннем. Потым 30 гадзін Шылько правёў у міліцэйскім «стакане» — без ежы і сну. А пасля гэтага быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Пасля трох сутак яго адпусцілі да суда.

Юрый Шылько заявіў на судзе, што налепка была, хутчэй за ўсё, прыклееная напярэдадні затрымання ўначы на паркоўцы каля гандлёвага цэнтра Green, дзе ён звычайна пакідае машыну. І выказаў здагадку, што гэта мог зрабіць хто-небудзь з дальнабойшчыкаў, якіх ён часта штрафуе на вялікія сумы. Альбо іншы супрацоўнік транспартнай інспекцыі, прозвішча якога назваць адмовіўся. Сам жа ён ніколі такога рабіць не стаў бы, бо «далёкі ад палітыкі».

Начальнік упраўлення кантролю аўтамабільнага транспарту Сяргей Глушчук на судзе расхвальваў падначаленага і казаў, што той зʼяўляецца «адным з найлепшых па выпісванні штрафаў». «Ён штомесяц недзе каля трох-чатырох тысяч прыносіць у даход дзяржаве. Я яго стаўлю ў прыклад іншым супрацоўнікам. Калі б усе так працавалі, то мы б перавыконвалі план па ўсіх паказчыках», — казаў начальнік.

Яшчэ адзін супрацоўнік інспекцыі падтрымаў версію Шылько аб тым, што налепку яму мог наклеіць калега па працы. Паводле яго слоў, атмасфера ў калектыве не вельмі добрая: шмат зайздроснікаў, канфліктныя сітуацыі, маюць месца розныя «ананімкі». Між тым, абвінавачанага якраз збіраюцца павысіць.

Бацька Шылько расказаў, што хадзіў у Green, дзе на паркоўцы стаяў аўтамабіль сына, і папрасіў паказаць запісы з відэакамер. Паводле яго, на запісах відаць, што, калі Юрый заязджаў увечары на паркоўку, налепкі на машыне не было, а ўжо раніцай на бамперы «праглядалася нейкая пляма». Што здарылася ўначы, высветліць немагчыма, бо на ноч там адключаюць святло.

Суддзя Уладзімір Царыкаў прыйшоў да высновы, што ў справе няма якіх-небудзь доказаў таго, што менавіта Шылько наляпіў гэтую налепку. Суддзя пастанавіў справу спыніць праз адсутнасць доказаў віны інспектара.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і2

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць