Свет

Байдэн: Амерыканцы не павінны гінуць у вайне, якую самі афганцы адмаўляюцца весці

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з заявай па сітуацыі ў Афганістане. Ён сказаў, што ўсё яшчэ лічыць верным рашэнне аб вывадзе войскаў, але сітуацыя ў краіне разгортвалася імклівей, чым меркавалася, піша Бі-бі-сі.

Reuters.com

Па яго словах, палітычнае кіраўніцтва Афганістана здалося і збегла, а ваенныя адмовіліся змагацца з членамі «Талібана».

Амерыканскія вайскоўцы не павінны гінуць у вайне, якую самі афганцы адмаўляюцца весці. Калі афганскія вайскоўцы не здольныя абараніць краіну, яшчэ год прысутнасці амерыканскай арміі нічога не зменіць, патлумачыў прэзідэнт ЗША.

«Я цалкам падтрымліваю сваё рашэнне [аб вывадзе вайскоўцаў з тэрыторыі Афганістана]. Праз 20 гадоў я на ўласным горкім досведзе пераканаўся, што ніколі не было зручнага часу для вываду войскаў ЗША», — растлумачыў прэзідэнт.

Ён дадаў, што не будзе прасіць амерыканскіх салдат «бясконца змагацца ў грамадзянскай вайне іншай краіны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць