Свет

У Маскве пранкера, які імітаваў «прыступ каранавіруса» ў вагоне метро, асудзілі да двух гадоў калоніі

Прэсненскі суд Масквы прысудзіў пранкера Караматула Джабарава да двух гадоў і чатырох месяцаў калоніі агульнага рэжыму за тое, што той разыграў у мінулым годзе «прыступ каранавіруса» ў маскоўскім метро. Дзяржабвінаваўца прасіў чатыры гады пазбаўлення волі, піша Бі-бі-сі.

ТАСС

«Джабараў цалкам прызнаў віну і з улікам часу, праведзенага ў СІЗА, будзе адпушчаны на волю праз тры тыдні. Гэта адбудзецца, калі пракуратура і адміністрацыя метро не абскардзяць прысуд. Што тычыцца нас, то мы не будзем гэтага рабіць», — патлумачыў адвакат.

Відэа, з-за якога Джабарава прысудзілі да рэальнага тэрміну, з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага 2020 года.

На ім бачна, як малады чалавек у масцы ідзе па вагоне метро, а затым раптам валіцца на падлогу. Пасажыры спачатку падбягаюць да яго, каб дапамагчы, але пасля таго, як саўдзельнікі пранкера пачынаюць крычаць, што ў яго каранавірус, людзі ў паніцы адбягаюць.

Паліцыя завяла крымінальную справу па частцы 2 артыкула 213 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства, здзейсненае групай асоб). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле ўвогуле сем гадоў пазбаўлення волі.

Праз тыдзень пасля публікацыі таго відэа Джабарава затрымалі. Спачатку яму абралі меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе, але пазней высветлілася, што абвінавачаны не пражывае па адрасе, які ўказаў у пратаколе допыту, і суд яго арыштаваў.

Былі затрыманыя і саўдзельнікі Джабарава, якія здымалі пранк на камеру. Яны знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе і атрымалі ўмоўныя тэрміны.

Джабараў раскаяўся ў зробленым і папрасіў прабачэння ў людзей, якія знаходзіліся ў момант інцыдэнту ў вагоне метро. Свае дзеянні ён назваў «дурным жартам».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць