Грамадства

Суд над Іванам Дацышыным: студэнт прызнаў віну, але супрацоўнікі ўпэўненыя, што пацярпелі не ад яго

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы Івана Дацышына. 21-гадовы хлопец — студэнт 4-га курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 КК. Справу разглядае суддзя Таццяна Пірожнікава, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Валеры Гадуноў, паведамляе spring96.org.

spring96.org

Іван Дацышын цалкам прызнаў віну. Ён распавёў, што ў ноч з 11 на 12 жніўня сапраўды знаходзіўся на праспекце Дзяржынскага каля парку Паўлава. Яны з сябрамі ўбачылі, што каля скульптуры зубра стаяць людзі і вырашылі падысці да іх. Але яны не паспелі гэтага зрабіць: да прыпынку пад'ехаў аўтобус, адкуль пачалі выбягаць супрацоўнікі органаў унутраных спраў, людзі пачалі разбягацца.

Праз некаторы час Іван вярнуўся на гэтае месца: людзі, каторыя назіралі за затрыманнямі, кідалі каменне ў аўтобус і супрацоўнікаў. Хлопец таксама спрабаваў дапамагчы і прадухіліць затрыманні: калі аўтобус з людзьмі пачаў рухацца, ён узяў камень і кінуў у бок транспарту. Ён не бачыў, ці трапіў ён куды-небудзь праз дрэнны зрок.

Але Іван падкрэслівае, што ён кінуў толькі адзін камень, бо хацеў, каб міліцыя сышла і не затрымлівала людзей.

Што кажуць пацярпелыя?

У справе два пацярпелыя: Ілля Шалік і Уладзіслаў Дубкоў.

Яны распавялі, што ў той вечар яны ездзілі па Мінску і спыняліся ў кропках масавага скопішча людзей. Каля парку Паўлава большасць людзей збегла, астатнія «паказвалі непрыстойныя жэсты». Адзін чалавек з натоўпу быў настроены агрэсіўна, трымаў у руцэ нейкі прадмет. З ім ён са спіны падышоў да супрацоўнікаў. Шалік падышоў да яго, каб ён не нападаў на яго калег, затым адчуў удар злева па падбароддзі. Убачыўшы гэта, калегі прыйшлі на дапамогу, пачалі затрымліваць людзей. У гэты момант у супрацоўнікаў паляцела каменне, яны сыйшлі ў аўтобус. У выніку інцыдэнту ў Шаліка дыягнаставалі пералом зуба верхняй сківіцы, у Дубкова — пералом пальца: ён таксама не бачыў, хто кідаў каменне, якое, меркавана, і трапіла яму ў нагу.

Хлопец, якога спрабавалі затрымаць, быў высокі і моцны, не падобны да абвінавачанага. Іван Дацышын не быў затрыманы, шкло ў аўтобусе было выбіта пасля таго, як зачыніліся дзверы. Гэта пацвердзілі абодва пацярпелыя. 

Абодва пацярпелыя не маюць прэтэнзій да абвінавачанага, выбачэнні прымаюць.

Пазоў выставіў і «Мінсктранс»: шкоду ў 340 рублёў і 84 капейкі за разбіты аўтобус ужо выплацілі.

Разгляд справы працягнецца 17 сакавіка ў 10:30.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў8

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць