Свет

Навукоўцы, якія выявілі першапрычыну мігрэні, атрымалі самую прэстыжную прэмію ў галіне нейрабіялогіі

Самую прэстыжную прэмію ў галіне нейрабіялогіі, памер якой складае £1.1 мільёна, атрымалі даследчыкі, чыя праца зрабіла вялікі ўнёсак у лячэнне мігрэні.

Фота Depositphotos.com

Пітэр Гоўдсбі (Peter Goadsby) з Вялікабрытаніі, Майкл Москавіц (Michael Moskowitz) з ЗША, Ларс Эдвінсан (Lars Edvinsson) са Швецыіі, Джэс Олесэн (Jes Olesen) з Даніі — гэтыя чатыры навукоўцы выявілі прычыны, якія выклікаюць мігрэнь, і тым самым паспрыялі распрацоўцы новых метадаў лячэння. За свае даследаванні яны атрымалі найвялікшую прэмію ў галіне нейрабіялогіі Brain Prize ад фонду дацкай фармацэўтычнай кампаніі Lundbeck, паведамляе The Guardian.

Навукоўцы зразумелі першапрычыну мігрэні — неўралагічнага стану, які характарызуецца пульсуючым галаўным болем, млоснасцю, галавакружэннем, а таксама павышанай чуллівасцю да гуку, святла і пахаў.

Кожны сёмы чалавек у свеце пакутуе ад мігрэні, а ў жанчын яна сустракаецца ў тры разы часцей.

Доўгі час лічылася, што мігрэнь — псіхасаматычны стан, выкліканы стрэсам. Хоць лячэнне і было даступным, яно дапамагала палегчыць сімптомы, але не пазбаўляла першапрычыны, якая была невядомай.

У 1979 годзе Майкл Москавіц, прафесар неўралогіі Гарвардскай медыцынскай школы, выказаў здагадку, што мігрэнь узнікае ў выніку ўзаемадзеяння трайнічнага нерва, адказнага за чуллівасць твару, і абалонкамі, якія акружаюць галаўны мозг.

Навуковец прадэманстраваў, што прыступ мігрэні ўзнікае, калі нервовыя валокны трайнічнага нерва вылучаюць хімічныя рэчывы, якія называюцца нейрапептыдамі. Гэтыя рэчывы прымушаюць крывяносныя сасуды абалонак мозгу пашырацца, што прыводзіць да запалення і болю. Даследчык палічыў, што блакаванне нейрапептыдаў можа забяспечыць новы метад лячэння.

Наступны прарыў адбыўся, калі Пітэр Гоўдсбі і Ларс Эдвінсан выявілі ключавы нейрапептыд, якія і выклікае мігрэнь, — пептыд, звязаны з генам кальцытаніну.

Пазней Джэс Олесэн здолеў стварыць прэпарат, які блакаваў гэты пептыд і паказваў эфектыўнасць у лячэнні прыступаў мігрэні.

Цяпер такія прэпараты вырабляюцца ў Вялікабрытаніі і ЗША. Хоць яны і не вылечваюць мігрэнь цалкам, але заўважна паляпшаюць якасць жыцця пацыентаў, якія пакутуюць ад прыступаў мігрэні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»10

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

Расійскі пенсіянер загінуў на вайне. Затое яго сястры-беларусцы пашанцавала — атрымала адну пятую «Лады»

Чаму ў мінскім метро дзверы вагона часта зачыняюцца перад самым носам пасажыраў? Адказвае машыніст2

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг12

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

Руіны касцёла ў Бабруйску бясплатна аддалі «кашальку» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву2

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»10

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць