Грамадства

«Ты ябацька, прэч адсюль». Лукашэнка абвінаваціў прыватны бізнэс у нелаяльнасці

Негатыўную рэакцыю Лукашэнкі выклікаў выступ Жанны Тарасевіч — дырэктара Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага. Яна прасіла не пераследаваць бізнэс рознымі праверкамі.

У адказ Лукашэнка ўмяшаўся (звычайна выступ удзельнікаў ідзе за выступам), пачаў крытыкаваць прыватны бізнэс.

Сказаў, што гэты «разбой з рэгістрацыяй» трэба спыніць.

Прыводзіць прыклад, як чыноўнікі, людзі ў форме хадзілі ў прыватныя медыцынскія цэнтры, а ім кажуць: «Ты — ябацька, мы цябе лячыць не будзем».

Другі прыклад, як адна журналістка дзяржаўнага СМІ прыйшла ў дзіцячы садок, а ёй — вон адсюль. Прычым, па словах Лукашэнкі, гэта было як у прыватным садку, так і ў дзяржаўным.

Прайшоўся ён па сучасных тэхналогіях. «Я ўжо не кажу пра дванаццатыя айфоны. Хочаце — купляйце, каб кожную хвіліну амерыканцы адсочвалі, дзе вы знаходзіцеся. Разумныя людзі даўно шукаюць кнопачныя тэлефоны», — сказаў ён.

«Ах, цяпер усе парацца пра Бабарыку, што яго пасадзілі. Ды пляваць я хацеў! Набудаваў маёмасці ў Турцыі, у нас такія асабнякі меў, што ніхто не мае. Дзяцей ва ўсё гэта ўцягнуў. Я што, павінен быў спакойна на гэта глядзець!» — сказаў Лукашэнка.

«Усялякіх ІПэшнікаў прывядзём у пачуццё», — прыгразіў ён.

Пра ўсеагульную забастоўку:

«Дзень салідарнасці! У панядзелак! Каля 200 прадпрыемстваў закрыліся ў Мінску! І хто яны ў нас? Дэфіцытныя? Асобныя гандлёвыя кропачкі, кафэшачкі. Як я павінен быў паступіць? Я папярэдзіў Камітэт дзяржкантролю: закрыліся — каб ні адно не адкрылася».

«Дзяржава перад бізнэсам на калені не стане», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць