Грамадства

«Калі падчаплю каранавірус, то мне канец». Сын Шушкевіча заразіўся кавідам, і 86-гадовы палітык сышоў на жорсткую ізаляцыю

Фота Надзеі Бужан

Сын першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча заразіўся каранавіруснай інфекцыяй, калі адбываў 10-сутачны арышт у жодзінскім ізалятары. Жонка палітыка Ірына заразілася ад сына, калі паехала забіраць яго пасля адседкі, піша Еўрарадыё. 

Цяпер 86-гадовы Шушкевіч на жорсткай самаізаляцыі ад родных, бо ён у «групе рызыкі» па COVID-19.

Ён расказаў, што застаўся ў кватэры адзін і не выходзіць з яе.

— Сын у турме падчапіў каранавірус, заразіў маці. Цяпер яны ў іншай кватэры, а я ў гэтай — на рэжыме самаізаляцыі. Сын ужо, здаецца, перахварэў, а жонка хварэе.

Аналізы паказалі, што і ў адным, і ў другім выпадку быў COVID-19. Жонка тры дні адчувала сябе вельмі дрэнна. Сын перанёс параўнальна лёгка.

У камеры, дзе сядзеў сын Шушкевіча, хварэла дзесяць чалавек

— Сын расказваў, што ў Жодзіне ставіліся па-людску, на Акрэсціна — па-бандыцку.

Станіслаў Шушкевіч, яму 15 снежня споўнілася 86 гадоў, пакуль што не мае намеру выходзіць у людзі: рызыка заразіцца высокая.

— Калі я падчаплю каранавірус, то мне канец. Таму пакуль што планую быць на жорсткай самаізаляцыі. Калі пачнецца вакцынацыя, то выйду, а так нават выходзіць не хачу. У мяне акрамя пагрозы каранавіруса кардыялагічных хапае і іншых праблем, мне ўсё ж такі 86 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы86

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ19

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць