Грамадства44

У Гродне затрымалі студэнтаў ГрДУ, якія збіраліся спяваць песні

28 верасня студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы сабраліся, каб спяваць разам. Акцыя не адбылася, але дваіх удзельнікаў затрымалі. У 15:00 каля корпуса філалагічнага факультэта на Леніна, 32 сабраліся сем студэнтаў. «Нас было не так шмат, было прынята рашэнне проста стаяць», — распавёў Hrodna.life адзін з тых, хто там быў.

Спачатку да студэнтаў падышла жанчына з адміністрацыі ўніверсітэта. Яна казала пра тое, што ўсе студэнты сядзяць на парах, а не спяваюць. Таксама яна паспрабавала адвесці ўбок адну з удзельніц, распавёў іншы сведка.

Студэнты адышлі бліжэй да прыпынку недалёка ад корпуса. Да хлопцаў падышоў чалавек у форме ахоўніка ўніверсітэта. «Нібыта з добрых намераў ён параіў нам стаяць не каля ўніверсітэта, а па другі бок ад дарогі. Маўляў, нас так будзе лепш відаць, і нам будзе зручней. Мы вырашылі застацца, дзе стаялі», — распавёў адзін са студэнтаў. Потым студэнты сталі разыходзіцца, бо вырашылі, што іх занадта мала для акцыі. У гэты час у іх бок паехаў міліцэйскі бусік, які ўвесь гэты час стаяў побач з вучэбным корпусам.

Каля 15:30 дваіх, хлопца і дзяўчыну, адвялі ў бок невядомыя ў цывільным. Падвышаючы голас, яны пагражалі завезці студэнтаў у РАУС Ленінскага раёна на вуліцу Дубко. Потым яны павялі студэнтаў у бок машыны. Пазней стала вядома, што маладых людзей сапраўды затрымалі.

Студэнты ўпэўненыя, што міліцыю выклікаў нехта з адміністрацыі ўніверсітэта. Па іх словах, гэта адбывалася і раней.

25 верасня стала вядома, што студэнтаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй выклікаюць на дысцыплінарную камісію і пагражаюць выключэннем з вну. Іх распазнавалі па фатаграфіях з акцый пратэсту, акцый салідарнасці. Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта спявалі песні на Ажэшкі, на Кастрычніцкай, збіраліся ля корпуса музыкаў на Тызенгаўза і рабілі здымкі з таблічкамі «Усё забаронена», стаялі ў ланцугу салідарнасці ля галоўнага корпуса ўніверсітэта. Яны пратэставалі супраць гвалту, фальсіфікацый падчас выбараў, ціску на навучэнцаў.

Студэнты-актывісты яшчэ ў жніўні на сустрэчы з рэктаркай атрымалі ад яе адказ на тое, ці будуць пагражаць навучэнцам выключэннем. Тады рэктарка паабяцала, што нічога такога адбывацца не будзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана13

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць