Выбары-202044

Прайшло тры месяцы ад моманту затрымання Віктара Бабарыкі. Яго дачка запісала ВІДЭАзварот

Марыя Бабарыка запісала відэазварот у падтрымку ўсіх, хто працягвае змагацца за будучыню Беларусі, і падзякавала штабу Бабарыкі і Каардынацыйнай радзе, адвакатам, журналістам, валанцёрам і ўсім беларусам, якія кожны дзень здзяйсняюць свой подзвіг.

Марыя Бабарыка таксама зачытала ўрывак з нядаўняга ліста ад Віктара Бабарыкі: «Самае складанае ў сённяшняй сітуацыі для мяне — гэта паверыць ва ўвесь крэатыў і пазітыў, які вы апісваеце ў сваіх лістах. Бо менавіта гэтага і не хапала нам у жыцці. Мы з вамі заўсёды кажам, што вось бы і ў нас у Беларусі можна было б сустрэць шчаслівых, усмешлівых людзей. Каб можна было не бачыць змрочных, панурых людзей, якія баяцца радавацца. Закрытасць — самая вялікая наша праблема. І калі гэта ўдалося змяніць, то гэта і ёсць сапраўдная перамога! Асноўная мэта любых дзеянняў — людзі. Толькі яны вызначаюць поспех любога праекта, іх задаволенасць і радасць». 

Нагадаем, Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня, на дадзены момант яму выстаўленыя абвінавачванні па 3 артыкулах: ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару»), ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў») і ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам»).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць