Грамадства99

Дэпутат Варанецкі заявіў, што салідарны з пратэстоўцамі, якія абурыліся арганізацыяй прэзідэнцкіх выбараў

Падчас сустрэчы з выбарнікамі сваёй акругі 3 верасьня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі заявіў, што салідарны з пратэстоўцамі, якія абурыліся арганізацыяй сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў, піша Радыё Свабода.

На сустрэчу з дэпутатам ад Сьвіслацкай акругі № 94 Валерам Варанецкім прыйшлі 150 чалавек. Сустрэча праходзіць у памяшканьні Менскага гарадзкога палаца культуры.

«Людзі мелі права абурыцца тым, як былі арганізаваныя выбары. І людзі маюць права на мірны пратэст. Мы ўсе павінны разумець, што гэтая краіна, гэтая зямля належыць народу. І некалі нашыя продкі абаранялі яе з кроўю, з потам, каб мы жылі на гэтай зямлі будучы гаспадарамі. Народ — крыніца ўлады — мае права вызначаць, як жыць на гэтай зямлі», — сказаў Валер Варанецкі падчас сустрэчы.

Ён заявіў, што «салідарны з тым, што людзі абураныя» і падкрэсьліў, што яны «маюць права сваё абурэньне паказаць дзяржаве».

«На жаль, замест таго, каб з разуменьнем падыйсьці да гэтага, выйсьці на дылёг, улады паказалі сілу. Быў пяройдзены рубікон. Тая чырвоная рыса, за якую пераходзіць было нельга. Канстытуцыя гарантуе нам павагу да нас, грамадзян. І катэгарычна не дапускае гвалту, катаваньняў», — дадаў дэпутат.

22 жніўня дэпутат Варанецкі заклікаў расьсьледаваць факты гвалту з боку сілавікоў. У сваім Фэйсбуку ён пракамэнтаваў заяву міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, які падчас сустрэчы зь мітрапалітам Кандрусевічам сказаў, што не даваў «камандаў на жорсткае абыходжаньне зь людзьмі, што на вуліцах, што па шляху канваяваньня, тым больш у месцах утрыманьня».

«Менавіта таму сёньня, не адкладаючы, наша праваахоўная сыстэма, дзяржава ў цэлым павінны апэратыўна даць прававую ацэнку таму, што адбылося», — напісаў Валеры Варанецкі.

Ён падкрэсьліў, што па кожным звароце пацярпелых трэба правесьці належную і старанную праверку ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону, і вінаватых павінны прыцягнуць да адказнасьці. Таксама Варанецкі заявіў, што інфармацыя пра дапушчаныя парушэньні з боку службовых асоб органаў унутраных спраў павінна своечасова асьвятляцца ў СМІ.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам9

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам9

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць