Расійскія крыніцы: Праз Мінск перакідвалі групы вагнераўцаў у Афрыку, і ўлады Беларусі пра тое цудоўна ведалі

З'явіліся першыя рэакцыі ў Расіі на інфармацыю беларускіх уладаў пра затрыманне ў краіне 33 расійскіх баевікоў.
Вось што піша тэлеграм-канал @wargonzo, які вядзе блізкі да «ДНР» экс-журналіст Lifenews Сямён Пегаў.
«Як стала вядома праекту @wargonzo ад крыніц у расійскіх спецслужбах, Мінск выкарыстоўваўся вагнераўцамі як перавалачны пункт для перакідання байцоў у іншыя краіны. Пераважна афрыканскія.
Натуральна, беларускія спецслужбы былі загадзя ў курсе і папярэджаныя, а па факце забяспечвалі спакойны працэс у перыяд пандэміі перакідання нашых байцоў на ўсходнія франты. Каранавірусны рэжым паміж Беларуссю і іншымі краінамі, як вы самі разумееце, значна больш мяккі, чым у выпадку РФ.
Дамоўленасці аб гэтым транспартным калідоры былі дасягнутыя на самым высокім узроўні, — сцвярджае канал. — Цяпер галоўнае пытанне — навошта было цяпер утыкаць нож у спіну суседу? З пункту гледжання спецслужбаў, гэта наогул не па-пацанску. Хлопцы і былі ў форме — таму што не чакалі ўдару ад сваіх і пункт прызначэння ў іх быў зусім не Мінск.
Ну і вінаваціць іх у намерах арганізацыі беспарадкаў? Трызненне. Масква менш за ўсё зацікаўлена, каб у Беларусі быў рэалізаваны ўкраінскі сцэнар», — піша @wargonzo.
Аналагічную версію паралельна выказаў сябар Пегава, пісьменнік Захар Прылепін, які сам быў баевіком на Данбасе і цесна звязаны з гэтым асяроддзем.
«Тое, што тры дзясяткі мужыкоў у камуфляжы збіраліся ў нейкі другі бок, і беларускім спецслужбам добра зразумела», — піша ён і прызнае, што ў спісе ёсць людзі, знаёмыя яму па «ДНР».
Мяжы між Беларуссю і Расіяй няма, памежнага кантролю таксама. Гэта значыць, што расійскія сілавікі, у прынцыпе, могуць перамяшчацца па нашай краіне свабодна і незаўважана. У выпадку патрэбы яны могуць дабрацца ад мяжы да Мінска за некалькі гадзін.
Апытанка
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары