Зяленскі ў панядзелак прыедзе ў Лондан, дзе сустрэнецца з еўрапейскімі лідарамі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак, 8 снежня, здзейсніць візіт у Вялікабрытанію, падчас якога абмяркуе з еўрапейскімі лідарамі перамовы паміж амерыканскімі і ўкраінскімі чыноўнікамі адносна дасягнення мірнай дамовы, піша «Украінская праўда».

Фота: Win McNamee/Getty Images
Брытанскі прэм’ер Кір Стармер, як чакаецца, у панядзелак прыме Зяленскага, а таксама канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца і прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.
У брытанскім урадзе паведамілі, што Стармер скарыстае сустрэчу, каб «пацвердзіць падтрымку Вялікабрытаніяй Украіны».
Лідары таксама абмяркуюць перамовы паміж амерыканскімі і ўкраінскімі чыноўнікамі, накіраваныя на дасягненне пагаднення аб гарантаванні пасляваеннай бяспекі Украіны.
Каментары