Каментары да артыкула

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў

  • Усё абсалютна слушна
    05.12.2025
    Гэта бясспрэчны і на маю думку трывіяльны факт, што пратэстоўцы павінны абараняць свайго лідара/аў, але разам з тым, і лідар павінен мець реальныя моц, інструменты, волю і намер, каб абараніць шэраговых пратэстоўцаў. Больш таго, кожнаму лідару даецца крэдыт даверу, які вычэрпваецца, калі ён не здатны паўплываць на сітуацыю. Пасля ўжо, хоць сто разоў кліч людзей за сабой, нічога не атрымаецца. Таму і адказнасць у лідараў павінна быць за свае словы і ўчынкі. У 2020 ніхто не захацеў на сябе браць ніякай адказнасці за сітуацыю. Ніхто не меў ніякага плану. А самае галоўнае не было адзінага цэнтру сілы супраціўлення і прыняцца рашэнняў. Стварэння адзінага такого цэнтру 80% поспеху ў зрынанні гэта акупацыйнага рэжыму.
  • .
    06.12.2025
    "Цэнтр" унутры краіны быў бы першай мэтай для разгрому карнікамі. Пры той публічнасці, якая існавала, знайсці лідараў не было б праблемай. Усіх вядомых лідараў пасадзілі яшчэ да выбараў.
    А "цэнтр" звонку краіны быў бы ў бяспецы, але не меў бы маральнага права накіроўваць пратэстоўцаў на рызыкоўныя дзеянні.

    Выглядае, што людзі, і Мацкевіч туды ж, забылі, як яно было, і шукаюць нейкіх магічных рашэнняў. Гэта мара пра тое, калі лідараў пахапалі, каб неадкуль з'явіліся новыя невядомыя лідары, за тыдзень дамовіліся бы адзін з другім, зарабілі б аўтарытэт і медыя-ўплыў, і хутка ўзначалілі б пратэст. Нейкі казачны свет.
  • Сатурн
    06.12.2025
    Усё абсалютна слушна, целиком и полностью поддерживаю!
  • Найперш не галасі!
    06.12.2025
    ., ёсьцека яшчэ момант, які дзіўным чынам чамусьці ігнаруе Мацкевіч: народны рух быў настолькі масавым, што непазьбежна пачалі расці і новыя лідары. Маю на ўвазе дваровыя актыўнасці, дзе сам Мацкевіч і выступаў з лекцыямі і непасрэдна кантактаваў з новымі лідарамі, ці КОС-ы ды іншыя шматлікія спробы грамадскай арганізацыі.
    Тая ж самая Каардынацыйная рада "першага склікання"...

    Ну і так і не сказаў філосаф, як тых лідараў трэба было бараніць - якія канкрэтныя дзеі мусілі быць, і хто канкрэтна абавязаны дзейнічаць. Такая канкрэтная прэтэнзія ці парада мусяць прапанаваць і збольшага канкрэтны алгарытм.

    Дарэчы, Ціханоўскую як свайго кандыдата якраз і абаранялі: яе так і не змаглі арыштаваць, нават калі рэжым ужо трэсла ад шалёнага росту ейнае папулярнасці.
  • .!
    06.12.2025
    Найперш не галасі! , як апісаць з'яву, калі сам сабе адказваеш на каментары?
  • Ўльт
    05.12.2025
    Трэба падтрымліваць тых, хто дбае пра інтарэсы беларускай нацыі, а не тых хто ня супраць дамаўляцца(не абараняцца ад) з людажэрнай Масквой.
    Нават калі гэта, некалі адлюстроўвала сымбал супраць акупацыйнага рэжыма.
  • Вынікі беларушчыны
    05.12.2025
    Спадзяванні: чакалі лідара які нарэшце будзе апантана змагацца за незалежнасць дзяржавы, за Бацькаўшчыну, за народ, не збяжыць як Пазняк
    Рэчаіснасць: атрымалі расейскамоўнага "траянскага каня" які збірае грошы сабе на зубы ды смажыць катлеты ў Польшчы
  • Вынікі русіфікацыі
    06.12.2025
    Вынікі беларушчыны, а ты яшчэ і супраць Пазьняка...Спаліўся канчаткова.
  • Ціханоўская не лідар
    06.12.2025
    Пры ўсёй павазе да Мацкевіча, думаю ён падтрымлівае ОСЦ, таму што яшчэ не зразумею, што офіс з сябе сапраўды ўяўляе.
    Усе мы разумеем, што Ціханоўская была адзіным альтэрнатыўным кандыдатам, любы чалавек замест яе столькі ж галасоў атрымаў.
    Лідар гатовы змагацца за ўладу, офіс змагаецца за грантавыя патокі і сэлфі з еўрапейскімі палітыкамі.
    Лідар бярэ адказнасць, за што хоць раз Ціханоўская з Вячорка бралі за сябе адказнасць за 5 гадоў? (ультыматым, зліў дадзеных ЧКБ і гд).
    Нацыянальны лідар ставіць на першае месца інтарэсы народу, ОСЦ інтарэсы еўрапейскіх і літоўскіх палітыкаў. Вы памятаеце хаця б адзін прыклад Ціханоўская выказала публічна негатыў на антыбеларускія дзеянні літоўскіх чыноўнікаў?
    Лідар мае стратэгію, осц быццам проста чакаюць калі лука памрэ і спадзяюцца, што пераемнік ім проста там уладу перадасць.
  • NN
    06.12.2025
    Ціханоўская не лідар, В бюллетенях были ещё Канопацкая, Дмитриев и Черечень, так почему они не набрали столько же голосов, сколько Тихановская? Хватит уже заниматься манипуляциями и фальсификациями, за Тихановскую голосовали намерено при наличии ещё трёх других альтернативных кандидатов. Тихановская сделала всё, что было в её силах и полномочиях, она поддерживала протестующих и выбрала путь мирного протеста, а не радикализации, которая могла привести к таким же событиям, как в Мьянме. Режим действительно дрогнул и пошатнулся, но диктатор вовремя заручился поддержкой Путина на личной встрече, в то время как Тихановскую никто не поддержал из мировых лидеров, чтобы народ видел, что у них тоже есть поддержка. Белорусы оказались в одиночестве не только против режима, но и против империи. Так что исход оказался закономерным.
  • Сатурн
    06.12.2025
    Ціханоўская не лідар, имхо, дело даже не в том...Тихановская как человек не имеет ни харизмы ни красноречия ни лидерских качеств, чтобы быть именно лидером.
  • Шланг
    06.12.2025
    NN, манипуляции - это прикидываться, что не понимаешь, что Тихоновская была простым аналогом "против всех". Манипуляции - это придумывать, что кандидат, с трудом складывающий слова в предложении, был кому-то интересен сам, как личность
  • Австрияк
    06.12.2025
    Умнейший человек
  • .
    06.12.2025
    1. "Самаарганізацыя без кіраўніцтва" не была самамэтай грамадства і не была прычынай знішчэння лідараў уладай.
    Яна была іх наступствам: яшчэ да выбараў улада пачала забіраць лідараў. І калі лідараў няма, людзі працягвалі выходзіць нават без іх.
    Тут філосаф пераблытаў прычыну з наступствамі, каб больш пафасна прысарамаціць народзец. Але ж гістарычна не чэсна.

    2. Сапраўды ёсць феномен у савецкіх і постсавецкіх калектывах, калі лідар цягне і абараняе астатніх, але ў выпадку асабістай пагрозы яму - за яго ніхто або амаль ніхто не ўступаецца.
    А, мабыць, гэта і агульначалавечае.

    3. Але я б не моцна панікаваў з гэтай нагоды, бо, па-першае, грамадства такое якое ёсць, і працаваць з ім, а не ідэальным, якога няма.
    Па-другое, практычны эфект: эфектыўнасць абароны лідара бяззбройнымі людзьмі сумнеўная. Ідэя Мацкевіча нават менш аформленая за ідэю Дзядка пра "бяспечную прастору" ў час пратэстаў, і абодва праекты скончыліся бы таксама разгромам і ахвярамі.
  • Найперш не галасі!
    06.12.2025
    ., +²
    Хачу толькі дабавіць, што вечарам 9 жніўня народ пацягнуўся ў цэнтар не святкаваць, як напісаў Мацкевіч, а адстойваць свой выбар.
    Жанчыны ў белым на Камароўцы з кветкамі таксама выйшлі не святкаваць, а змагацца. Славутыя гераічныя Жаночыя Маршы ці маршы пенсіянераў, інвалідаў таксама не пра свята, а пра ўпартае змаганне за зроблены выбар, за свайго незаконна адрынутага кандыдата.
  • .
    06.12.2025
    Найперш не галасі! , так, я згодны сам з сабой!
  • Алексей
    06.12.2025
    Мацкевич мудрый мужик. Люблю его читать. Одно понятно из его размышлений - беларусы в своей массе это стадо, не готовое отстаивать коллективный интерес общества. Нации как таковой нет. Единственное чем сейчас занимаются беларусы - это борьба с себе подобными, в основном через языковой вопрос. Одни клеймят всё белорусскоязычное, вторые унижают тех, кто общается по-русски. Настоящего врага предпочитают не замечать - ведь бороться с ним сложнее чем наяривать в сети латинкой. Глупо, инфантильно и безперспективно.
  • Імя
    06.12.2025
    Алексей, 1. Колькі дзяржаўных моваў павінна быць? 2. Расея - вораг?
  • Свой дурань, горш за ворага
    06.12.2025
    Алексей, калі ты не здолеў вывучыць у школе мову тытульнай нацыі, калі ты не шануеш родную мову, мову таго народа на чыёй зямлі ты жывеш, то ты - пагроза для нацыі любой дзяржавы.
  • Вынікі беларушчыны
    06.12.2025
    Алексей, "Единственное чем сейчас занимаются беларусы - это борьба с себе подобными, в основном через языковой вопрос"- дык можа пара белым русскім спыніцца? Можа хопіць змагацца з роднаю моваю, выракацца сваёй Спадчыны, адмаўляецца ад сваёй назвы народу, вынішчаць усё тое, што дае вам права людзьмі ды народам звацца?
  • Сапраўды
    06.12.2025
    Мацкевіч мае рацыю. Успомніце гісторыю Леха Валэнсы й «Салідарнасьці» ў Польшчы.
  • Поуны
    06.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Імя
    06.12.2025
    Пустое балбатанне. Беларусы ў большасці не былі гатовыя да волі, вось яе і няма.
  • 2
    06.12.2025
    Імя, Беларусы в 2020 были готовы. Беларусы не знали о планах Путина на Украину, а потому любые протесты были бы задушены Россией.Отсюда и жесткое подавление и до сих пор репрессии. Путин бы в любом случае не дал Беларуси изменить курс. Ничего не изменить в стране пока Путин не рухнет. Так что пока - сохранять себя, свои семьи, заботится о близких и растить своих детей сильными и умными, это все что могут делать беларусы в текущем отрезке истории.
  • Бгг
    06.12.2025
    В комментах - перепись людей, подверженных цыганскому гипнозу.
    Мацкевича знал еще лет 20 назад, со времен активных форумов tut.by и кампании Милинкевича.
    Дед - генератор случайных слов. Гладких по форме, чудовищно бессмысленных по сути.
  • Gloria Patria
    06.12.2025
    Сатурн, А можна невялічкае пярэчаньне паважанаму філёсафу: галоўная прычына згасаньня пратэстаў- няздольнасць грамадства фізічна абараняць Радзіму.
  • Вадзя
    06.12.2025
    Ну ,Міцкевіч пілосап ,яму патрэбна з галавы час ад часу ідэі выпускаць каб апошняя не трэснула.А каментатары чаго так заенчылі ? Лідараў ім бракуе ...
  • Галоўнае пытанне
    06.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Пакажыце
    06.12.2025
    А хто лідар?
  • Док
    06.12.2025
    Глупости пишет наш философ. Был бы лидер, власти было бы ещё проще одолеть протест. Это была одна из главных проблем власти. Не понятно чью голову рубить. Эффективно защитить лидера против вооруженного государственного аппарата насилия невозможно. Все готовились к выборам, а не бунту и вооруженому сопротивлению.
  • Той русафоб з тых часоў
    06.12.2025
    Аб якіх лідарах гаворка? Тых, якія яшчэ ў 2020 кланяліся Расіі?
  • Отец Засандалий
    06.12.2025
    Осталось определиться с пофамильным списком предлагаемых лидеров, за кого нужно отдать свою жизнь и здоровье.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць