Нерухомасць33

У Паўночнай вежы Гальшанскага замка з’явіцца музей

Паўночную вежу Гальшанскага замка сёння рыхтуюць да музеефікацыі. У спецыялістаў складанае «аўтэнтычнае» заданне: падкрэсліць у інтэр’еры арыгінальныя дэталі XVII стагоддзя, якія распавядалі б пра былых уладальнікаў — Сапегаў, паведамляе АНТ.

Сродкі на аб’ект — амаль паўмільёна рублёў — паступілі з прэзідэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва. Паўночную вежу ўжо адрэстаўравалі, там сабралі па фрагментах «зорны» звод.

— Захаваліся «пяткі» ў выглядзе галоў барана. Яны будуць адкрытыя, зразумелыя. Захаваўся камін. Будзе адкрыта задняя частка. Яна адмыслова застаецца задымленай. У гэтай зале зойме сваё дастойнае месца гальшанская кафля: паліхромная, паліваная, — кажа дырэктар краязнаўчага музея імя Багушэвіча Алена Жасткова.

Цяпер вежу рыхтуюць да музеефікацыі. Экспазіцыя тут пачнецца са склепа. Сустракаць гасцей там будзе Белая Дама — вядомы прывід у Беларусі.

— З фонду прэзідэнта выдзелена 498 тысяч рублёў. Гэта дазволіць нам працягнуць рэстаўрацыйныя работы і музеефікацыі Паўночнай вежы Гальшанскага замка. Сёння распрацавана ўжо папавярховая канцэпцыя, узгоднена мастацкае рашэнне, — кажа намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Наталля Станкевіч.

Цяпер на другім ярусе абліцоўваюць камін, вакол якога замацоўваюць «эпізоды» жывапісу XVII стагоддзя. Узор на падлозе — са старадаўняй пліткі. Каб падняцца на вышыню, каля Паўночнай вежы зрабілі лесвіцу з назіральнай пляцоўкай на трэцім ярусе. Яе яшчэ абсталююць падзорнай трубой.

Што да інтэр’ераў вежы, то малюнкаў, як усё тут было да гэтага часу, не знойдзена. Спецыялісты цяпер толькі вывучаюць першы інвентар замка. Адкрыць Паўночную вежу для наведвальнікаў плануюць ужо восенню.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»41

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш2

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»41

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць