Свет22

Каранавірус вяртаецца: Казахстан зноў уводзіць каранцін, Іспанія закрывае курортны рэгіён

Казахстан стаў першай краінай свету, якая ў другі раз ўвяла каранцін на ўсёй сваёй тэрыторыі, піша bbc.com.

З нядзелі праца грамадскага транспарту ў гарадах Казахстана абмежаваная, грамадзянам забаронена перасоўвацца групамі больш за тры чалавекі.

Таксама закрытыя спартыўныя ўстановы і гандлёвыя цэнтры, забароненыя масавыя мерапрыемствы.

У той жа час міжнародныя авіязносіны не спыняецца, паміж рэгіёнамі можна свабодна перасоўвацца.

Мінулы каранцін дзейнічаў у Казахстане ад 16 сакавіка да 11 мая. Новы павінен працягнуцца два тыдні. Аднак калі абмежавальныя меры ў Казахстане ўводзіліся ў першы раз, то колькасць хворых было ў пяць разоў ніжэйшая: 9 тысяч проці 47 тысяч цяпер.

Вяртаюцца да ізаляцыйных мераў і на іншым канцы кантынента, у Іспаніі. Лакальны каранцін уведзены ў Галісіі, у прыбярэжным рэгіёне Ла-Марынія з насельніцтвам 70 тыс. чалавек.

Да пятніцы наступнага тыдня пакідаць раён і ўязджаць у яго дазваляецца толькі ў рамках камандзіровак.

Як паведамілі ва ўрадзе Галісіі, крыніца цяперашняй успышкі каранавіруса — «у двух-трох барах» у порце Бурала.

Днём раней увялі каранцін у Каталоніі, на іншым канцы краіны. Закрыты раён Сегрыя, дзе жывуць каля 200 тыс. чалавек. Уезд і выезд з рэгіёну без спецыяльнага дазволу забаронены, на дарогах з'явіліся кантрольна-прапускныя пункты.

Тэмпы захворвання на каранавірус зноў пачалі расці таксама ў Аўстраліі, на Філіпінах, у Саудаўскай Аравіі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. А ўлады індыйскага горада Агра не будуць адкрываць Тадж-Махал і іншыя помнікі горада для наведвання на фоне рэзкага росту колькасці хворых на каранавірус у краіне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць