Нерухомасць44

Хачу зрабіць рамонт у кватэры: каму можна даверыць такую працу?

Дзе і як знайсці добрых майстроў па рамонце кватэр? Гэта, бадай, самае адказнае пытанне: калі памыліцца ў ім, увесь рамонт можа пайсці кату пад хвост. Можна запытацца ў знаёмых, пачытаць аб’явы ля пад’езда ці пашукаць майстра ў інтэрнеце, але лепш за ўсё скарыстацца сэрвісам, які якраз арыентаваны на такую задачу — пошук рамонтніка. На такім, як Domodel.by — адным з самых папулярных парталаў, прысвечаных будаўніцтву, рамонту і інтэр’еру ў Беларусі.

Скарыстаўшыся парталам, мы сабралі дзясятку майстроў з залатымі рукамі і расказалі «без вады», чаму варта даверыць рамонт кватэр менавіта ім. Клікнуўшы па гэтай спасылцы, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю, а таксама даведацца пра кошты работ і ўбачыць кантактныя даныя майстроў.

Брыгада «Віпбудгруп»

У брыгады «ВіпБудГруп» можна замовіць як поўны комплекс будаўніча-аддзелачных работ «пад ключ», так і частковы рамонт. Спецыялісты «ВіпБудГруп» займаюцца ўстаноўкай дзвярэй і вокнаў, мантажом нацяжных столяў, кладкай ламінату, паркету, лінолеуму і г. д.

Перавагі: афіцыйная гарантыя, заключэнне з заказчыкам афіцыйнай дамовы, прадастаўленне паслуг па складанні і суправаджэнні дызайн-праекта.

Кампанія «Дом майстроў»

«Дом майстроў» — гэта група спецыялістаў, якая больш за 12 гадоў прадстаўляе поўны спектр паслуг у сферы рамонту кватэр, катэджаў, офісаў і іншых памяшканняў.

Перавагі: 2-гадовая гарантыя на праведзеную працу, заключэнне афіцыйнай дамовы і складанне каштарысу, дапамога ў вырашэнні юрыдычных пытанняў, звязаных з перапланіроўкай жылля.

ІП Андрэй Атцецкі

Андрэй Атцецкі — спецыяліст па ўнутраным аздабленні памяшканняў, які можа пахваліцца 15-гадовым вопытам працы. Яму з упэўненасцю можна даверыць комплексны рамонт кватэры, малярныя, тынкавыя, пліткавыя, гіпсакардонныя і іншыя віды аздабленчых работ.

Перавагі: заключэнне дамовы на аказанне паслуг, гарантыя на праведзеную працу, гнуткая сістэма зніжак. 

ІП Дзмітрый Шаблоўскі

Індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Шаблоўскі не першы дзень займаецца дызайнам кватэр і ўвасабленнем сваіх праектаў у рэальнасць, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі аздаблення. Прыклады работ выдатна ілюструюць высокія стандарты якасці працы майстра.

Перавагі: складанне дызайн-праектаў памяшканняў, выраб корпуснай мэблі і дэкаратыўных вырабаў на замову, дапамога ў падборы і зніжкі на звязаныя з гэтым матэрыялы. 

ІП Юрый Ляхновіч

ІП Юрый Ляхновіч прапануе паслугі па рамонце і аздабленні кватэр, офісаў, катэджаў і іншых памяшканняў, выкананні электрамантажных і сантэхнічных работ.

Перавагі: заключэнне дамовы, даступныя цэны, зніжкі пры вялікіх аб’ёмах працы.

ІП Яўген Давыдаў

Яўген Давыдаў прымае замовы на комплексны рамонт памяшканняў, а таксама мантаж перагародак з гіпсакардону, кладку пліткі і ламінату, тынкоўку, паклейку і афарбоўку сцен, мантаж нацяжных столяў і г. д.

Перавагі: дапамога ў закупцы і дастаўцы матэрыялаў, якаснае аздабленне памяшканняў па даступных цэнах.

ІП Дзмітрый Германовіч

Дапаможа вам выбраць аптымальны варыянт інтэр'еру для вашай кватэры і рэалізаваць яго Дзмітрый Германовіч. Майстар прапануе ўсе віды паслуг па аздабленчых, электрамантажных і сантэхнічных работах.

Перавагі: кваліфікаваная кансультацыя, даступныя цэны, дзейнічаюць зніжкі па аб'ёме работ. 

ІП Павел Грынцэвіч

Зварот да індывідуальнага прадпрымальніка Паўла Грынцэвіча дазволіць засцерагчы сябе ад залішніх растрат і перажыванняў. Майстар з уласцівым яму прафесіяналізмам выконвае мантаж перагародак з гіпсакардону, кладку пліткі, тынкоўку, шпакляванне і афарбоўку сцен.

Перавагі: гарантыя на выкананыя работы, наяўны і безнаяўны разлік.

ІП Алег Ганчарык

Майстар Алег Ганчарык якасна і акуратна робіць рамонт памяшканняў пад ключ. Таксама ён бярэ на сябе пытанні, звязаныя з аздабленнем пакояў, сантэхнічнымі і электрамантажнымі работамі.

Перавагі: прафесіяналізм і адказнасць.

ІП Алена Якутовіч

Якутовіч Алена — спецыяліст па аздабленчых працах з 15-гадовым стажам, які пазбавіць вашу нервовую сістэму ад лішняга стрэсу. Майстар прапануе паслугі па аздабленні сцен і столяў, кладцы пліткі і ламінату, мантажы столяў з гіпсакардону.

Перавагі: прафесійны погляд, зніжка навасельцам.

Хочаце знесці сцены і зрабіць памяшканне больш прасторным? А можа, проста вырашылі змяніць старыя шпалеры? Не варта адкладаць свае ідэі «надалей». У зручным каталогу Domodel.by вы знойдзеце адказнага выканаўца для любых работ: ад замены разеткі да будаўніцтва ўласнага дома.

Глядзіце, «Наша Ніва» запусціла акцыю:
Ваш бізнэс пацярпеў праз пандэмію? NN.by дасць вам значную зніжку і бонусы пры замове рэкламы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць