Здарэнні44

Прадпрымальнік забыў у БМВ $70 тысяч, а злодзей не заўважыў і скраў толькі $50 тысяч

22 лютага ў Стаўбцоўскі РАУС звярнуўся 40-гадовы бізнэсовец. Ён паведаміў, што ноччу невядомыя скралі з яго BMW X6 $50 тысяч, якія ляжалі ў пакеце на заднім сядзенні, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Справа была такая. Мужчына вярнуўся дадому з Мінска, прыпаркаваў машыну ў двары. У салоне засталіся ляжаць $70 тысяч: большая частка ў пакеце, а каля $20 тысяч у торбе.

Машына была абсталявана сістэмай доступу без ключа, г. зн. з аўтаматычным адмыканнем і замыканнем цэнтральнага замка пры збліжэнні або аддаленні ключа. Відаць, прылада не спрацавала, і машына засталася незамкнёнай.

Гэтым скарыстаўся падазраваны: тузануў за ручку, і дзверы адчыніліся. Пакет з валютай ён забраў, але ад радасці больш нічога не шукаў, таму сумка з меншай сумай валюты засталася некранутай.

40-гадовага зламысніка знайшлі на працягу сутак. Яго затрымалі раніцай у ягоным доме ў Фаніпалі. У яго аўтамабілі былі знойдзены грошы, пісталет, балаклава і металічная палка.

Вядома, што ён раней не судзімы, працуе індывідуальным прадпрымальнікам, гандлюе аўтазапчасткамі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу14

Выявілася, што зёлкі лекуюць свіней лепш за антыбіётыкі. Гэтае адкрыццё можа мець далёкасяжныя наступствы і для чалавека3

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах11

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай9

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце62

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены22

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць