Свет11

У Расіі міністра спорту ўзнагародзілі ордэнам. Краіну раней адхілілі ад Алімпіядаў

kremlin.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што міністр спорту Павел Калабкоў быў узнагароджаны ордэнам, піша gazeta.ru

«Сапраўды ён быў узнагароджаны, я магу пацвердзіць. Гэта звязана з чэмпіянатам свету па футболе», - сказаў Пяскоў.

Прадстаўнік Крамля удакладніў, што Калабкоў быў узнагароджаны да рашэння WADA аб адхіленні Расіі ад міжнародных спаборніцтваў.

«Дакладную дату я не магу вам сказаць, але гэта было ўжо нейкі час таму і сапраўды гэта звязана з тым, што была адзначана вельмі добрая праца міністэрства спорту, якая прывяла да таго, што Расія правяла найлепшы ў гісторыі чэмпіянат свету па футболе», - адзначыў Пяскоў.

9 снежня выканкам WADA адхіліў Расію ад удзелу ў міжнародных турнірах, уключаючы Алімпіяды і чэмпіянаты свету. Акрамя таго, краіна не зможа праводзіць такія спаборніцтвы. Дыскваліфікацыя будзе доўжыцца чатыры гады.

Прычына адхілення па прычыне махінацый з базай звестак допінг-пробаў Маскоўскай лабараторыі.

Калабкоў займае пасаду міністра спорту Расіі з кастрычніка 2016 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць