Здароўе77

Як магній уплывае на наш арганізм і чаму важна не дапусціць яго дэфіцыту

Ці задумваліся вы, што абмен рэчываў у арганізме залежыць ад макраэлемента, якога ў нашым арганізме ўтрымліваецца ўсяго толькі адна сталовая лыжка — 20 грамаў?

Гаворка пра макраэлемент магній.

Вікторыя Болбат, доктар-эндакрынолаг і дыетолаг 5-й гарадской клінічнай паліклінікі, расказала галоўнае, што трэба ведаць пра магній, для чаго ён патрэбны і адкуль яго браць.

Вікторыя Болбат, доктар-эндакрынолаг, дыетолаг.

«Больш за ўсё магнію ў касцях, зубах і самых «нагружаных» органах: цягліцах, сэрцы, нырках, печані, мазгах. Чым больш высокафункцыянальны орган, тым больш магнію мы там знойдзем», — тлумачыць Вікторыя Болбат.

Магній уваходзіць у склад велізарнай колькасці ферментаў, якія ўдзельнічаюць у абмене рэчываў.

«З гэтай прычыны сімптомы дэфіцыту магнію могуць быць вельмі рознымі: ад выпадзення валасоў і болю ў жываце да дэпрэсіі, галюцынацый і зніжэння лібіда. Але часцей за ўсё на фоне дэфіцыту магнію мы сутыкаемся з сутаргамі і «мурашкамі» ў целе. У сталых людзей недахоп магнію можа выклікаць павышэнне ціску».

Трэба адзначыць, што цяжарныя жанчыны, а таксама людзі, якія жывуць у хранічным стрэсе ці якія злоўжываюць алкаголем, маюць усе шанцы займець дэфіцыт магнію ў арганізме.

«Працяглы дэфіцыт магнію можа прывесці да ўзнікнення хвароб сэрца і сасудаў, бранхітаў і бранхіяльнай астмы, сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці ў дзяцей. А вось лішак магнію атрымаць складаней. Для гэтага трэба мець, як мінімум, цяжкую нырачную недастатковасць. У іншых выпадках ныркі могуць справіцца з магніем даволі аператыўна», — кажа доктар.

Кальцый і магній — два паліцэйскія ў нашым арганізме

Магній далёка не адзіны патрэбны макраэлемент у нашым арганізме. Найчасцей, згадваючы магній, мы ўспамінаем і кальцый.

«Каб было прыкладна зразумела, як магній звязаны з кальцыем, можна ўявіць метафару «добры і злы паліцэйскі»: кальцый «напружвае», а магній «расслабляе». І хоць, здаецца, яны зусім процілеглыя па сваім дзеянні, менавіта іх баланс прыводзіць да нармальнай рэгуляцыі работы цягліц, біцця сэрца, актыўнасці нервовых імпульсаў. І звязвае іх не толькі гэта: магній, як і кальцый, усмоктваецца пры ўдзеле вітаміна Д. Абмен магнію, як і абмен кальцыю, рэгулююць маленечкія, але такія важныя каляшчытападобныя залозы», — расказвае Вікторыя Болбат.

Каб быць упэўненымі, што ваш арганізм правільна працуе і вам не пагражае дэфіцыт магнію, доктар-эндакрынолаг раіць дадаваць у свой рацыён некаторыя прадукты.

Фота Danijela Maksimovic, Shutterstock.

«Магній ёсць ва ўсіх натуральных прадуктах, як раслінных, так і жывёльнага паходжання. Асабліва шмат яго ў арэхах, семачках, марскім багавінні і бабовых», — кажа Вікторыя Болбат.

Калі вы сябе добра адчуваеце, доктар не раіць прыбягаць да розных лекавых прэпаратаў.

«Калі вы нармальна сябе адчуваеце, не абавязкова прымаць дадатковыя прэпараты з магніем. Калі ж выяўлены дэфіцыт магнію, неабходна перш за ўсё знайсці яго прычыну. Лячэнне ў гэтым выпадку будзе прызначаць доктар — лекавымі сродкамі з даказанай эфектыўнасцю ў дачыненні да канкрэтнай паталогіі», — кажа доктар-эндакрынолаг.

Каментары7

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць