На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ
Усходне-Карыбскі цэнтральны банк прадставіў серыю даляравых банкнот з абноўленым дызайнам, піша Myfin.by.

Гаворка ідзе пра ўсходнекарыбскі даляр — грашовую адзінку сямі членаў Арганізацыі Усходне-карыбскіх дзяржаў (Антыгуа і Барбуда, Дамініка, Гранада, Мантсерат, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсія і Сент-Вінсент і Грэнадзіны) і аднаго асацыяванага члена (Ангілья).
Пасля смерці ў 2022 годзе брытанскай каралевы Лізаветы II было вырашана змяніць афармленне пярэдняга боку купюр усходнекарыбскага даляра, паставіўшы на іх партрэты мясцовых выдатных дзеячаў, а не новага караля Карла III.

Напрыклад, на 100 далярах будуць прадстаўленыя партрэты былога прэм'ера Сент-Люсіі Джона Комптана і эканаміста, нобелеўскага лаўрэата Артура Льюіса, які родам таксама з гэтай краіны.
А на 5‑даляравай купюры паставяць гранадскага лёгкаатлета і алімпійскага чэмпіёна Кірані Джэймса, а таксама былага прэм'ер-міністра Сент-Вінсента і Грэнадзін Роберта Мілтана Ката.
Увод новых банкнот у абарачэнне запланаваны на 2027 год. Істотных змен у афармленні адваротных бакоў купюр не чакаецца.

На пярэднім баку банкнот, якія знаходзяцца ў абарачэнні зараз, адлюстраваная каралева Лізавета II.
На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот
Ва Украіне выпускаюць банкноту 2000 грыўняў. Вось хто на ёй будзе
Трамп паказаў макет новай 100‑даляравай банкноты са сваім подпісам
Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы
У абарачэнне ўводзяць абноўленую 200‑рублёвую банкноту
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары