Меркаванні3939

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы

Расійскае грамадства, аслепленае фальшывымі мітамі пра веліч і славу, абірае працяг вайны. За веру ў выдуманыя міты расіянам давядзецца заплаціць — яны зноў вядуць краіну да катастрафічнага фіналу, піша Мікола Статкевіч.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступае падчас параду да Дня Перамогі ў Маскве, 9 мая 2026 года. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov, Pool

Я ўжо пісаў пра магчымыя варыянты працягу Расіяй вайны супраць Украіны.

На жаль, у мяне мала сумневаў, што вайна будзе працягвацца пры падтрымцы большасці расійскага грамадства, якая не бачыць іншага варыянту яе завяршэння, акрамя як перамогай РФ, ці тым, што можна было б аб'явіць такой перамогай.

Гэта большасць, выхаваная на прыдуманых гістарычных мітах, важнейшай каштоўнасцю і падставай для ўласнай самапавагі лічыць міт пра заўсёдныя «веліч і славу» Расіі. Але дзіўныя ўкраінцы чамусьці ніяк не даюць Расіі атрымаць «натуральную» для яе перамогу, што стварае дысананс у мазгах гэтай расійскай большасці паміж запісанымі ў іх гістарычнымі мітамі і зусім іншай рэальнасцю вайны.

Развітацца з гэтымі мітамі ім цяжка, бо іншай нагоды нечым ганарыцца ў іхнім жыцці больш няма.

Таму вайна будзе працягвацца, пакуль страх уласнай смерці ці гора ад смерці блізкіх, холад і нястача пераадолеюць прыцягальнасць фальшывых мітаў.

Закладнікамі штучных гістарычных стэрэатыпаў сталіся і тыя, хто свядома ўкараняў іх у грамадскую свядомасць — кіраўніцтва расійскай дзяржавы. Зараз яно не можа пайсці нават на відавочна рацыянальныя кампрамісы без рызыкі сутыкнуцца з грамадскім абурэннем. Таму Крэмль працягвае вайну і, нягледзячы на рэальную сітуацыю на фронце, шукае варыянты дасягнення перамогі ў ёй.

У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы, а яе кіроўныя эліты да трагічнага асабістага фіналу.

Трэба вучыць урокі сапраўднай гісторыі, а не прыдумоўваць сабе іншую.

Каментары39

  • Вадя
    28.07.2026
    Да национальной катострофы Россию привели большевики, причем дважды.
  • Беларус
    28.07.2026
    Жаль, что империя зла не была разрушена до конца в тот раз. Сегодня эту ошибку повторять непростительно.
  • Ну тогда точно Жы2ве белалусь!
    28.07.2026
    Как заколебал этот уо.

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране6

З серады на адну капейчыну падаражэе бензін

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць