Меркаванні11

Хартыя‑97: лукашэнкаўцы наўмысна спалучылі справы аб падпалах

Калі тыдзень таму мы ўбачылі адразу па ўсіх каналах сюжэт пра страшныя падзеі ў гомельскай вёсцы Пухавічы, стала відавочна, што нешта рыхтуецца. Занадта ўжо зладжана гераізавалі на дзяржаўных каналах сельскіх «пугачовых».

Калі тыдзень таму мы ўбачылі адразу па ўсіх каналах сюжэт пра страшныя падзеі ў гомельскай вёсцы Пухавічы, стала відавочна, што нешта рыхтуецца. Занадта ўжо зладжана гераізавалі на дзяржаўных каналах сельскіх «пугачовых». Рэдакцыя сайту Хартыі’97 каментуе арышты і ператрусы ў Ваўкавыску.

Калі тыдзень таму мы ўбачылі адразу па ўсіх беларускіх тэлеканалах сюжэт пра страшныя падзеі ў гомельскай вёсцы Пухавічы, дзе некалькі мясцовых мужчынаў забілі свайго крымінальніка‑аднавяскоўца ў адплату, па сцвярджэнні БТ, за пагрозы ў адрас жыхароў вёскі і падпалы іх маёмасці, адразу стала відавочна, што гэта не шэраговы рэпартаж, а «тэлесерыял» з працягам. Ужо занадта падрабязна апытвалі супрацоўнікі БТ жыхароў гэтай вёскі, занадта гераізавалі сельскіх «пугачовых». Ні для кога не сакрэт, што за час кіравання Лукашэнкі беларуская вёска значна дэградавала. Галеча, татальнае п’янства, бытавыя забойствы на глебе сумеснага распівання спіртных напояў, згвалтаванні 80‑гадовых жанчынаў, крадзяжы і рабаванні ‑‑ на жаль, такая трагічная рэальнасць цяперашняга жыцця на вёсцы.

І раптам столькі часу надаецца трагічнай гісторыі, якая адбылася ў вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна. Тады яшчэ падумалася, што не проста так укідваецца гэтая тэма, трэба нейк адцягнуць увагу беларусаў ад рубля, які падае, росту коштаў і прадпрыемстваў, што спыняюць працу. Мы не памыліліся. Учора да раскручвання гэтай гісторыі падключыўся Сам, які загадаў вызваліць да працэсу траіх магчымых забойцаў і заклікаў суддзяў лаяльна разгледзець гэтую справу. Пытаньне, чаму лаяльна, а не па законе?

«Справе аб падпалах» надаюцца ўжо гадзіны эфірнага часу на дзяржаўных радыё‑ і тэлеканалах.
Сёння гэта галоўная навіна для ўсіх газетаў і сайтаў. Пра гэта гавораць людзі ў транспарце і на вуліцы.

Але, падобна, уладам захацелася большага.

Інфармацыйную кампанію адцягнення ўвагі ад эканамічнай катастрофы яны вырашылі ператварыць у інфармацыйную вайну супраць апанентаў рэжыму.
За дзень да суду па ўмоўна‑датэрміновым вызваленні «былыя» палітвязні Аўтуховіч і Лявонаў (хаця якія яны былыя, калі толькі 10 лютага павінен быў адбыцца суд, які мог бы іх датэрмінова вызваліць ад пакарання за надуманыя злачынствы), разам са сваім сябрам Асіпенкам ў выніку амаль вайсковай аперацыі былі арыштаваныя і абвінавачаныя якраз ў падпале хаты міліцыянта.

Мэта інфармацыйнай вайны наступная: раскруціўшы папярэдне тэму падпалаў, звязаць у масавай свядомасці падпалы з апазіцыяй.
Але НЛП уладам не дапаможа. Яны памыліліся, абраўшы ў якасці падазраванага аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху і арганізацыі вайскоўцаў‑аўганцаў, палітвязня Мікалая Аўтуховіча – чалавека жалезнага характару і нязломнай волі. Таму беларуская «справа аб падпалах» разваліцца таксама, як і справа аб падпале 1933 года, арганізаваная іншым еўрапейскім дыктатарам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?12

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы86

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ20

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?12

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць