Улада1717

Франак Вячорка будзе служыць у Мазыры

Ён сёння прыняў прысягу ў Баранавічах.

Лідэр маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Франак Вячорка прыняў прысягу 7 лютага ў 8‑й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах.
Адсюль ён будзе накіраваны ў Мазыр для праходжання тэрміновай службы ў ваеннай часці № 48694 супрацьпаветранай абароны.

Як паведаміў БелаПАН Ф.Вячорка, сёння ў часць да яго прыехалі бацькі і сябры — усяго каля 30 чалавек. Прысягу лідэр маладзёжнай арганізацыі прымаў на беларускай мове. «Пад канец прысягі замест слоў «Служу Рэспубліцы Беларусь!» я сказаў «Жыве Беларусь!». Пры гэтым мае паплечнікі разгарнулі бел‑чырвона‑белы сцяг і расцяжку «За прафесійную армію». Двух затрымалі, адвялі ў аддзяленне міліцыі, але праз гадзіну адпусцілі», — расказаў Ф.Вячорка.

Таварышы, паводле слоў Франака, ставяцца да яго нармальна.

«Я адразу заявіў, што буду размаўляць толькі па‑беларуску, і гэта не выклікала ніякай негатыўнай рэакцыі.
Больш за тое, я стаў своеасаблівым «адвакатам» у таварышаў. Напрыклад, у часці не было тэлефона‑аўтамата, а мабільныя тэлефоны забаронены. З гэтай скаргай я хадзіў да начальства. Былі таксама праблемы з абуткам — яго выдавалі рознага памеру. Са скаргай да кіраўніцтва зноў жа ішоў я, і гэтыя праблемы вырашаліся», — паведаміў Вячорка.

Паводле слоў маладзёжнага актывіста, адразу пасля дастаўкі ў ваенную часць з ім на працягу трох дзён запар гутарылі следчыя Мінскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры. Яны разбіраліся са скаргай бацькоў Вячоркі наконт яго незаконнага прызыву ў армію. «У мяне склалася ўражанне, што яны вельмі сур’ёзна падыходзяць да справы і маюць намер разабрацца ў ёй да канца», — зазначыў Франак.

Як паведамлялася раней, 16 ліпеня 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска прызнала Ф.Вячорку непрыгодным да ваеннай службы па стане здароўя. Абласная медкамісія паставіла гэтае рашэнне пад сумненне і накіравала маладога чалавека на абследаванне ў ваенны шпіталь. У выніку яму была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Мінска прызнаў Вячорку прыгодным да ваеннай службы, а суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў гэтае рашэнне ў сіле. Рашэнне суда было прынята ў адсутнасць Франака Вячоркі і яго адваката.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць