У Гомелі мужчына на аўто ледзь не заехаў у кар'ер, але ўрэзаўся ў дрэва. Пасля гэтага ён спрабаваў утапіцца
Дзіўнае ДТЗ адбылося ўчора ў мікрараёне «Гомсельмаш» на вуліцы Прыазёрнай.
Аўтамабіль з'ехаў з праезнай часткі і ледзь не трапіў у кар'ер, але ўрэзаўся ў дрэва. Як паведамілі «Сильным новостям» відавочцы, гэта цалкам магло быць спробай самагубства — пасля таго, як мужчыну выцягнулі з салона аўто, ён спрабаваў кінуцца ў ваду.
Паводле сведак здарэння, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення. Згодна з інфармацыяй УУС гомельскага аблвыканкама, кіроўца не пацярпеў, аднак пасля інцыдэнту яго адправілі ў псіхіятрычную бальніцу. Іншых падрабязнасцей ДАІ не паведамляе.

-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Каментары