Улада22

Шэйман — пасол па асаблівых даручэннях

Нарэшце праяснілася, што з былым кіраўніком Рады бяспекі Віктарам Шэйманам.

Нарэшце праяснілася, што з былым кіраўніком Рады бяспекі Віктарам Шэйманам.
Пасля звальнення з пасады ў ліпені пра Шэймана не было нічога чуваць. Адзіны раз ён засвяціўся перад фотакамерам падчас сустрэчы ў аэрапорце «Мінск‑2» венесуэльскага лідэра Уга Чавеса.

У сталіцы хадзіла мноства чутак пра далейшы лёс адыёзнага чыноўніка. Некаторыя казалі пра хатні арышт, іншыя пра ўцёкі Шэймана з краіны.

Як паведаміў «Народнай волі» прэс‑сакратар Рады бяспекі Вікенцій Ключнік, Шэйман працуе на пасадзе пасла па асобых даручэннях. Рабочы кабінет знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта на Карла Маркса, 38.

Нагадаем, што Віктар Шэйман з’яўляецца падазраваным па справе знікнення апанентаў улады. За гэта ён фігуруе ў спісах невыязных беларускіх чыноўнікаў у краіны Еўрасаюзу і ЗША. Пасады старшыні Рады бяспекі пазбавіўся пасля выбуху ў Мінску на Дзень Рэспублікі. На адмысловай нарадзе па выбуху Лукашэнка заявіў Шэйману: «Вы вінаватыя».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс14

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс14

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць