Грамадства2828

Мікалай Аўтуховіч даў Лукашэнку 30 дзён на добраахвотную адстаўку

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку адкрыты ліст. У ім ён заявіў, што Лукашэнка 25 гадоў незаконна ўтрымлівае ўладу, завёў краіну ў эканамічны і палітычны тупік, пазбавіў людзей надзеі на лепшую будучыню.

Таксама Аўтуховіч абвінаваціў улады ў знішчэнні інстытутаў дзяржаўнай улады, у тым ліку і інстытута выбараў, давядзенні да мяжы знікнення Рэспублікі Беларусь як суб'екта міжнароднага права.

Былы палітвязень нагадаў, што пачынаючы з 1996 года ні адны прэзідэнцкія або парламенцкія выбары ў нашай краіне, ні адзін рэферэндум не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

Аўтуховіч лічыць, што Беларусі трэба змяніць уладу, правесці дэмакратычныя рэформы і забяспечыць незалежнае расследаванне ўсіх спраў.

«Я прад'яўляю гэтаму рэжыму ультыматум ад свайго імя і ад імя каманды сваіх аднадумцаў, якія гатовыя ўстаць побач са мной у барацьбе з беззаконнем. Упэўнены, што ў далейшым мае патрабаванні і дзеянні падтрымаюць мільёны абражаных, прыніжаных, абрабаваных, несправядліва асуджаных гэтай уладай беларусаў», — напісаў Аўтуховіч.

Аўтуховіч запатрабаваў ад Лукашэнкі сысці ў адстаўку на працягу 30 дзён.

Каментары28

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць