Здарэнні1818

Магазін патрабуе грошы за выпадкова разбітую пляшку піва цаной 1,74 рубля праз суд

Жыхарка Баранавічаў Ірына ненаўмысна зачапіла пляшку піва ў гандлёвым цэнтры, і тая разбілася. Магазін патрабуе пакрыць урон, а жанчына ўпэўненая, што грошы з яе спрабуюць атрымаць незаконна: ні намеру сапсаваць маёмасць, ні яе віны ў тым, што здарылася, няма.

Фота: Intex-press

Ірына распавядае, што ўвечары 29 снежня, калі яна выбірала ў гандлёвым цэнтры сок, па неасцярожнасці зачапіла пляшку піва.

— Я зрабіла крок назад ад стэлажа з сокамі, каб лепш разгледзець тавар. А ззаду стаяў рэкламны куб з півам, і адна пляшка з гэтай канструкцыі ўпала і разбілася. Я нават не зразумела, як гэта адбылося, — распавядае жанчына.

Калі Ірына падышла да касы, каб разлічыцца за торт і сок, да яе падышоў прадстаўнік службы аховы і запатрабаваў заплаціць за пабітую пляшку піва — 1,74 рубля.

— Я нават падумаць не магла, што да мяне будуць нейкія прэтэнзіі, таму што віны маёй у тым, што гэтая пляшка звалілася, няма. Па-першае, я ненаўмысна яе зачапіла, а па-другое, бутэлькі былі выстаўленыя няўстойліва, ніяк не агароджаныя. Толькі на гэтых разбітых пляшках крама можа зрабіць бізнэс, — кажа жанчына.

Куб з півам, з якога ўпала пляшка, фота пакупніцы

Плаціць за разбітую пляшку з півам Ірына адмовілася. Тады яе папрасілі прайсці ў кабінет аховы гандлёвага цэнтра, дзе яна правяла цэлую гадзіну.

У пачатку студзеня Ірына атрымала пісьмовую прэтэнзію з гандлёвага цэнтра з просьбай аплаціць цану пашкоджанага тавару.

9 студзеня Ірына яшчэ раз паспрабавала ўрэгуляваць пытанне з адміністрацыяй гандлёвага цэнтра, але нічога не дамаглася.

— Довадаў, што маёй віны ў тым, што адбылося, няма, супрацоўнікі цэнтра і слухаць не жадалі. Іх пазіцыя такая: ці аплачвайце, ці мы пададзім ў суд, і плаціць вам усё адно прыйдзецца, толькі нашмат больш, — распавядае Ірына.

Ад падрабязных каментароў у гандлёвым цэнтры адмовіліся.

Аплачваць урон краме Ірына не збіраецца.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

Беларуска ўцякла ў Польшчу ў 2021-м, у эміграцыі перажыла рак і развод. Цяпер адна з двума маленькімі дзецьмі просіць дапамогі32

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць