Афіша11

Стаяць на сваім: у Мінску зноў пройдзе кінафестываль Watch Docs Belarus

WATCH DOCS Belarus традыцыйна ўтульна ўладкоўваецца ў шчыльнай снежаньскай афішы. 13—16 снежня мінчане і госці сталіцы будуць мець магчымасць пабачыць не толькі наймацнейшыя дакументальныя фільмы пра правы чалавека, але і паразмаўляць з рэжысёрамі фільмаў і іншымі гасцямі фестывалю. А яшчэ можна будзе скласці жартаўлівы рэйтынг самых бяздумных рашэнняў чыноўнікаў за апошні год. У праграме фестываля 15 кінастужак, якія пакажуць у кінатэатры «Мір» і на пляцоўках ОК16, PR3.

Фестываль, які з’явіўся з мэтай гаварыць пра правы чалавека на мове асабістых і аўтарскіх гісторый, прадстаўляе фільмы з розных куткоў свету. Героеў кінастужак — сапёра-дабраахаотніка з пасляваеннага Іраку, зняволенных жанчын беларускай турмы, шведскую рэп-спявачку Сільвану, вулічных музыкаў Буркіна-Фасо і Нобелеўскага лаурэата прэміі міра — аб’ядноўвае слоган фестываля «Стаяць на сваім». Моц і слабасць такой пазіцыі фестываль прапаноўвае «разглядзець» як на саміх кінапраглядах, так і падчас спецыяльных мерапрыемстваў з удзелам экспертаў.

«Права на чалавечую годнасць — гэта ў тым ліку імкненне адстаяць сваё «Я». Аднак абарона сваіх перакананняў, правоў і межаў — тэма адвечнага пошуку баланса ў свеце чалавечых адносінаў. На якой менавіта праўдзе «стаяць», кожны выбірае сам па прычыне самых розных абставінаў, але навучыцца ў гэтай барацьбе паважаць і чуць іншых — адна з задач нашага фестываля. Мы запрашаем да ўдзелу людзей з рознымі пазіцыямі і, магчыма, мы здаемся адзін аднаму апанентамі толькі таму, што ніколі не мелі магчымасці пагаварыць,» — кажа дырэктар фестываля Таццяна Яворская.

Тэма фестываля раскрывацца праз некалькі ракурсаў:

Стаяць на сваім: Невуцтва і ксенафобія

13 снежня ў 18:30 у кінатэатры «Мір» фестываль адкрые фільм «Белы свет вачыма Даліборэка» — рэдкі і вельмі паспяховы прыклад дакументальнай камедыі. Чэшскі рэжысёр Віт Клусак адпраўляе гледача ў замкнутае кола роздумаў пра тое, якім жудасным можа быць нацызм у сваёй жывучасці, і які нацызм смешны, калі пабачыць рэальнае жыццё тых, у чыі галовы ён пракрадаецца.

Стаяць на сваім: Хлусня, нахабная хлусня

На аснове фільма Максіма Паздароўкіна «Наш новы прэзідент» адбудзецца дыскусія пра фэйкі ў СМІ, постпраўду, прапаганду і пра інфармацыю, якая робіць нас яшчэ больш уразлівымі. Партнёр і месца правядзення прагляду - Press Club Belarus.

Стаяць на сваім: Глеба, якой няма пад нагамі

Тут каманда WATCH DOCS прапаноўвае адразу тры нагоды пагаварыць адкрыта:

— рэсацыялізацыя былых асуджаных. Размаўляем спачатку з экспертамі пасля прагляду фільма «Унутраная работа», затым разам з рэжысёрам Анастасіяй Мірашнічэнка і гераінямі фільма «Дэбют»(пра жаночую гомельскую калонію);

— эмацыйнае выгаранне, дэпрэсія, сіндром хранічнай стомленасці: калі ўжо час звярнуцца за дапамогай? Гаворым з экспертамі пасля фільма Джэніфер Бреа «Неспакой»;

— інтэграцыя людзей са слабым слыхам; чаму мы не разам? Дакументальная гісторыя «Глухое дзіця» працягнецца дыскусіяй з экспертамі.

Стаяць на сваім: Захоўваючы здаровы сэнс

Гэтай тэмай аб’яднаныя фільмы, якія дапамогуць вам пабачыць, што нашая планета і сёння ўсыпаная плямамі жаху, падобнага на Халакост і, нажаль, нават страшнейшага. Сярод самых уражваючых фільмаў WATCH DOCS 2018: стужкі «Мужчына, які рамантуе жанчын» гісторыя пра вайну, у якой жанчыны становяцца зброяй і полем бою, і «Трап у будучыню» — сучасная адысея пра выратаванне тапельцаў у моры паспяховай абыякавасці. З рэжысёрам апошняга фільма, Рэнэ Хэйзкампам, гледачы абмяркуюць адносіны еўрапейцаў і беларусаў.

Спецыяльныя госці фестывалю:

  • Адам Міхнік — польскі грамадскі дзеяч, дысідэнт, журналіст, паказальная асоба ў польскай палітычнай апазіцыі 1968—1989 гадоў, адзін з лідараў прафсаюза «Салідарнасць». Заснавальнік і глаўны рэдактар «Газеты Выборчай». Разам з ім на сустрэчу з гледачамі прыедзе рэжысёр фільма пра Адама Міхніка Марыя Змаж-Качановіч.
  • Лоўрэнс МакКёун, былы добраахвотнік ІРА, за што ў 1997 годзе быў асуджаны да пажыццёвага зняволення (памілаваны ў 1992), удзельнік «Коўдравага» і «Бруднага» пратэстаў, галадоўкі 1981 года. Зараз ірландскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст. Галоўная тэма яго прац — асэнсаванне канфлікту ў Паўночнай Ірландыі.

Глядзім разам фільмы «Мурэйд Фэрэл: няскончаная размова» і «Міхнік: Будзь рэалістам, патрабуй немагчымага!» і размаўляем з імі пра імкненне вярнуць сабе тое, што павінна належаць табе ці твайму народу па праву нараджэння і пра пачуццё абавязку, якое становіцца асабістым «крыжам».

Усе фільмы транслююцца з субтытрамі (на рускай ці беларускай мове), таму дасяжныя для людзей з абмежаваннямі слыху.

Праваабарончая навінка 2018 года — антыпрэмія «WATCH DOCS пазначыў»

Да 10 снежня арганізатары фестываля збіраюць намінантаў, якія знервавалі і засмуцілі беларусаў на працягу года. Даведацца пра крытэры і пакінуць сваю прапанову можна на сайце WATCH DOCS. Каманда фестываля сфармуе спіс прэтэндэнтаў, а гледачам можна будзе прагаласаваць за шорт-ліст падчас праглядаў кіно. Пераможцы будуць абвешчаны падчас урачыстага закрыцця фестываля.

Уваход на ўсе падзеі ў межах WATCH DOCS Belarus традыцыйна і прынцыпова свабодны (для фундатараў фестываля арганізатары рэзервуюць месцы). Пляцоўкі  фестываля: кінотэатр «МІР«, культурны хаб ОК16 і  PR3. Больш пра праграму тут.

ЯК ПАДТРЫМАЦЬ ФЕСТЫВАЛЬ:

— праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by — паабяцаць плацеж;

— выпіць кубачак кавы ў сетцы кавярняў-партнёраў акцыі WATCH DOCS Kava;

замовіць каву з дастаўкай у партнёраў фестывалю 

Ці… станьце  часткай каманды!

«Грукайцеся« да арганізатараў у соцсетках і падпісвайцеся на навіны фестывалю — цікавага будзе шмат!

Facebook.com/watchdocsbelarus
Vk.com/watchdocs_belarus
Instagram.com/watchdocs_belarus
watchdocs.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць