Культура33

Беларускі тэнар выйграў сусветны конкурс оперы Пласіда Дамінга

Павел Пятроў, маэстра Пласіда Дамінга і спявачка Эмілі Д'Анжэла. Фота з сацыяльных сетак

Беларускі тэнар Павел Пятроў стаў пераможцам сусветнага конкурсу оперы Operalia 2018, які прайшоў надоечы ў Лісабоне і які ладзіць сам Пласіда Дамінга, піша Еўрарадыё.

Павел Пятроў — мінчанін, выпускнік Беларускай акадэміі музыкі. Яму 27 гадоў. Яшчэ на другім курсе ён пачаў працаваць у мінскім тэатры оперы і выконваць вядучыя партыі ў спектаклях — Ленскага ў «Яўгене Анегіне», Альфрэда ў «Травіяце», Лыкава ў «Царскай нявесце». Цяпер выступае ў тэатрах Цюрыха, Граца, Зальцбурга, Бухарэста. Да гэтага станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў у Латвіі, Аўстрыі, Польшчы, Расіі, Малдове. 

Пра сваю перамогу ён напісаў у Фэйсбуку: 

«Я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць маэстра Пласіда Дамінга, канкурэнтам «Операліі», усім сябрам журы і ўсім, хто мяне падтрымліваў! Гэта велізарнае дасягненне для мяне, я вельмі шчаслівы і ганарлівы!!!»

Самы знакаміты ў свеце конкурс маладых оперных спевакоў быў заснаваны ў 1993 годзе Пласіда Дамінга. Яго офіс месціцца ў Парыжы, а сам конкурс штогод праводзіцца ў розных гарадах свету. У конкурсе бяруць удзел спевакі ад 18 да 32 гадоў, якія ўжо зарэкамендавалі сябе як прафесіяналы. Для ўдзелу спевакі дасылаюць свае аўдыёзапісы, і толькі 40 лепшых могуць паўдзельнічаць у самім спаборніцтве. Непасрэдна конкурс складаецца з чатырох этапаў. У фінале канкурсанты спяваюць з аркестрам, якім дырыжыруе сам Пласіда Дамінга.

Цікава, што ў конкурсе захаваны гендарны баланс: у кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца і мужчыны, і жанчыны. Першае месца разам з Паўлам заняла амерыкана-канадская меца-сапрана Эмілі Д'Анжэла. 

Таксама Павел атрымаў прыз, заснаваны ў гонар бацькі Пласіда Дамінга, The Don Plácido Domingo Ferrer Prize of Zarzuela. Ім жа ўганараваны партугальскі тэнар Луіс Гомес.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць