Грамадства11

Журналіста пакаралі штрафам за стрым з дазволенага мітынгу ў Гродне

У Ленінскім судзе Гродна абвясьцілі прысуд журналісту Паўлу Мажэйку: штраф 857 рублёў. Паводле міліцэйскага пратакола, яго вінавацілі ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі. У судзе супраць Паўла сьведчыў міліцыянт, паведамляе Радыё Свабода.

Пратакол на Паўла Мажэйку склалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Горадні. У ім Мажэйку вінавацяць у парушэньні ч.1 арт.35 і ч.15 арт.1 Закону «Аб сродках масавай інфармацыі».

У пратаколе гаворыцца, што 25 сакавіка ў Калоскім парку падчас правядзеньня масавага мерапрыемства прысьвечанага 100-м угодкам БНР Мажэйка, ня маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, браў інтэрвію ў прамым эфіры ў Вадзіма Саранчукова і пазьней зьмясьціў на сайце польскага тэлеканала «Белсат» з мэтай далейшага распаўсюду.

Мажэйка сказаў Свабодзе, што ўлады далі ў чарговы раз зразумець незалежным журналістам, што ў прынцыпе нічога ў адносінах да іх не зьмянілася.

«Яны дазволілі правесьці мерапрыемства, але настолькі наколькі ім гэта патрэбна. Маўляў, вы тут гуляйце, але міліцэйскі дручок недзе побач і мы яго не схавалі…» — кажа Мажэйка.

Паводле яго, шмат у каго зьявілася эўфарыя, калі дазволілі правядзеньне ўрачыстасьцяў, але прайшло трохі часу і ўлады ўсё паставілі на сваё месца.

Каментары1

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць