Нерухомасць3535

Лёс Старога замка ў Гродне зацікавіў польскага дэпутата

Міністэрства культуры і спадчыны Польшчы паспрабуе спыніць разбурэнне Старога замка ў Гродне і ці плануе ў гэтай справе звяртацца да ўладаў Беларусі? Такія пытанні накіраваў міністру культуры Пятру Гліньскаму дэпутат Сойму Роберт Тышкевіч.

Роберт Тышкевіч — дэпутат ад апазіцыйнай партыі Грамадзянская платформа (PO), кіраўнік парламенцкай групы ў справах Беларусі, даўно займаецца беларускім кірункам у палітыцы Польшчы. Ён даслаў свой запыт у Міністэрства яшчэ ў сярэдзіне лютага. Адказ прыйшоў праз месяц.

Польскія эксперты прыедуць у Беларусь?

Дэпутата і міністра хвалююць інтэнсіўныя будаўнічыя працы на тэрыторыі замка з выкарыстаннем цяжкай тэхнікі. Іх таксама хвалюе тое, што «аўтэнтычнасць замка аддадзена ў ахвяру амбіцыям аўтара праекта рэканструкцыі Уладзіміра Бачкова».

Міністр Пётр Гліньскі адзначае, што беларускі бок не інфармаваў палякаў пра пачатак прац. Таму міністэрства паабяцала парламентарыям, што ў межах сваіх магчымасцяў будзе старацца атрымаць інфармацыю пра планы будаўнікоў, а таксама будзе намагацца, каб польскія эксперты як мага хутчэй змаглі ацаніць асабіста аб’ём прац на тэрыторыі замку.

Шляхоў уплыву мала і яны не эфектыўныя

Міністр удакладніў, што асноўным ды адзіным фармальным месцам дыялогу па справах спадчыны з’яўляецца Польска-Беларуская Кансультацыйная Камісія, але яна не мае асаблівых кампетэнцый і можа толькі даваць парады. Міністр паабяцаў, што тэму Старога замку абавязкова ўключаць у павестку чарговага пасяджэння Камісіі ў 2018 годзе.

Міністр таксама звярнуў увагу, што ў Беларусі пытанні спадчыны могуць быць палітычна матываваныя, таму меркаванне замежных спецыялістаў, нават высокага класу, можа быць у выніку і так праігнаравана.

Маштабныя работы на тэрыторыі замка пачаліся восенню 2017 года. За аснову рэканструкцыі ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя. Эскізны праект распрацаваў мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў, які ў 80-90-я гады мінулага стагоддзя ўжо займаўся перадпраектнымі даследаваннямі. Падчас рэканструкцыі галоўным архітэктарам праекта стаў Алег Шымбарэцкі з «Гроднаграмадзянпраекта».

Зараз ідзе першая чарга рэканструкцыі. Яе завершаць не раней 2020 года. Спачатку рэканструююць браму, галерэю паміж імі і палацам, а таксама вежу. Другая чарга — рэстаўрацыя палаца, трэцяя — сцены над Нёманам і ўнутраны двор. У выніку замак павінен выглядаць так, як у часы Стэфана Баторыя.

Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць