Літаратура1212

Уладзімір Някляеў напісаў верш з-за кратаў да Дня Волі

Нагадаем, што Уладзімір Някляеў зараз адбывае адміністрацыйны арышт на Акрэсціна.

Дзень Волі
Да 100-годдзя БНР

I

У камеры турэмнай, нібы звер,
Глухім адчаем выючы да столі,
Святкую я стагоддзе БНР —
няспраўджанае свята нашай Волі.

Прынік да вочка
вокам
вартаўнік.
Мардаты. Зубы сцяты. Чын па чыну.
А недзе там, над столлю, — сакавік.
І недзе там — за кратамі — Айчына.

І раптам я адчуў, што мы ўдваіх
За кратамі, як з ланцугом на шыі,
Я выю ў столь па гэты бок ад іх,
Яна — па той бок у нябёсы вые.

Аж дрыжыкі бяруць з яе выцця!
Такая ў ім туга, нуда такая.
Як не хапае ёй, каб жыць, жыцця,
І смерці, каб памерці, не хапае!

І так — скрозь век, скрозь сто студзёных год,
Скрозь боль і жах, скрозь песні з карагодамі —
І скрозь правадыроў, і скрозь народ,
Які ніяк не можа стаць народам.

ІІ

Вясна, вясна! Скажы, шапні ты мне,
Калі ўжо ты прыйшла на наш гасцінец,
Чаму я ў роднай, крэўнай старане
Турме — радня, а ўсёй радні — чужынец?

Шапні, вясна чаканая, скажы:
У чым я прад Айчынай вінаваты?..

І слухаў я, як б’юцца капяжы
Аб падваконнік,
Аб сцяну,
Аб краты…

ІІІ

О, Беларусь! О, Крывія мая!
Ты
Ува мне
Жывой крывёй струменіш!
І гэта ўжо ніяк,
Нічым не зменіш:
Кроў на ваду не памяняю я.

Дарма — турма! А Воля — не дарма!
І не дарма Пагоні меч узняты!
Мы рассячэм ланцуг!
Мы вырвемся з ярма!
Мы ўсё-ткі спраўдзім
Волі нашай
Свята!

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць