Грамадства55

Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе вызвалення Уладзіміра Някляева

Уладзімір Някляеў, фота Сяргея Гудзіліна

Сябры Рады арганізацыі пратэстуюць супраць зняволення і несправядлівых абвінавачванняў у дачыненні Уладзіміра Някляева.

21 сакавіка 2018 года, у ліку іншых палітычных актывістаў, быў арыштаваны і кінуты за краты сябра Рады нашай арганізацыі, найвядомейшы беларускі паэт і празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзімір Някляеў. Паводле нечай злой іроніі, яго арышт супаў са святкаваннем Міжнароднага дня паэзіі.

Відавочным з’яўляецца той факт, што зняволенне Уладзіміра Някляева звязана з правядзеннем у Мінску 25 сакавіка святочных мерапрыемстваў у гонар 100-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Тым не менш, як стала вядома, афіцыйна Уладзіміру Някляеву інкрымінуецца «заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», а менавіта — мінулагодняе інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат», дзе ён выказаў меркаванне, што «калі ёсць воля абараняць свае правы, трэба ісці і іх абараняць». Нягледзячы на пратэсты грамадскіх арганізацый і праваабаронцаў, Уладзімір Някляеў быў прызнаны вінаватым і асуджаны да адміністратыўнага арышту, які органамі выканання прысудаў быў прымеркаваны да 100-годдзя беларускай незалежнасці.

Выказваючы абурэнне дзеяннямі органаў унутраных спраў,

Лічым, што зняволенне Уладзіміра Някляева наўпрост суаднесена з правам яго як грамадзяніна на выказванне сваёй пазіцыі, а такім чынам гэты арышт парушае адно з асноўных правоў чалавека, замацаваных у Канстытуцыі, — права на свабоду слова.

Патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да Уладзіміра Някляева, неадкладна вызваліць яго з ізалятара, зняць несправядлівыя абвінавачанні, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых службовых асобаў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян.

Пад заявай падпісаліся:

Аксак Валянціна
Аляхновіч Мікола
Арлоў Уладзімір
Багдановіч Ірына
Баравікова Раіса
Бароўскі Анатоль
Брава Алена
Васючэнка Пятро
Вярцінскі Анатоль
Голуб Юрка
Дайнека Леанід
Далідовіч Генрых
Дубатоўка Валянцін
Дубянецкая Галіна
Жук Алесь
Жуковіч Васіль
Зуёнак Васіль
Казько Віктар
Карамазаў Віктар
Каржанеўская Галіна
Клімковіч Максім
Лазебная Анастасія
Пашкевіч Алесь
Пятровіч (Сачанка) Барыс
Сіўчыкаў Уладзімір
Скобла Міхась
Спрынчан Аксана
Сцебурака Усевалад
Федарэнка Андрэй
Хадановіч Андрэй
Хатэнка Антаніна
Цвірка Кастусь
Яцкоў Мікола

 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць