Інтэрнэт і СМІ1515

Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў у студзені 2018 года ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за студзень 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за снежань «Наша Ніва» мела 6 800 000 праглядаў.

Іншыя больш дакладныя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы. Паводле Google Analytics, колькасць праглядаў была на 6,2% вышэйшай.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца.

У спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за студзень 2018 года, мільёнаў

  1. Навінныя падраздзелы Tut.by (навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша)— 100,4 (агулам партал — 157,66)
  2. Навінныя падраздзелы Onliner.by (людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі) — 40,15 (агулам партал — 178,89)
  3. NN.by / Наша Ніва — 6,8
  4. Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі — 6,34
  5. Pressball.by (без уліку форума) — 6,17
  6. БелТА — 4,61
  7. Спутнік Беларусь — 3,98
  8. By.tribuna.com — 3,84
  9. Советская Белоруссія — 3,57
  10. S13.ru (Гродна) — 3,49
  11. Сільные Новості (Гомель) — 3,4
  12. Белорусскій партізан — 3,38
  13. Салідарнасць / Gazetaby.com — 3,17
  14. Citydog.by — 2,98
  15. Udf.by — 2,95
  16. Naviny.by — 2,63
  17. Белсат — 2,48
  18. Віртуальны Брест — 2,3
  19. Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія — 1,68
  20. Інтэкс-Прэс (Баранавічы) — 1,38
  21. Сталічнае тэлебачанне — 1,26
  22. Радыё Свабода — 1,18
  23. Куку.org — 1
  24. Еўрарадыё — 0,77
  25. АНТ — 0,73

Удакладненне: у навінныя падраздзелы tut.by дададзена статыстыка Афішы.tut.by

Каментары15

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць